RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Міністр аховы здароўя: найважнейшыя кампаненты ў барацьбе з каранавірусам–вакцынацыя, разумная асцярожнасць і ўзмацненне жорсткасці рэагавання на парушэнне сацдыстанцыравання

Найважнейшымі кампанентамі ў барацьбе з каранавірусам выступаюць вакцынацыя, разумная асцярожнасць і ўзмацненне жорсткасці рэагавання на парушэнне мер сацыяльнага дыстанцыявання. На гэта звярнуў увагу ў гутарцы з журналістамі міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

«Абстаноўка заразвельмі няпростая, хоць і прагназуемая, – падкрэсліў ён. – Складанасць заключаецца ў тым, што высокі ўзровень захворвання трымаецца вельмі доўгі час. Безумоўна, ён суправаджаецца шпіталізацыяй пацыентаў з пнеўманіямі ў стацыянары па ўсіх рэгіёнах. І Магілёўская вобласць тут не з’яўляецца выключэннем. Таму асноўная задача зараз – вакцынацыя».

Захворванне вакцынаваных, вядома ж, мае месца, канстатаваў міністр аховы здароўя. Яна звязана з рознымі прычынамі. Хтосьці прышчапіўся даўно, хтосьці не трапіў у зону вакцынавання, бо любая вакцына мае не больш за 95% эфектыўнасці, у кагосьці яшчэ не выпрацаваўся поўны імунітэт у прамежку паміж першым і другім кампанентам. Але тыя, хто не вакцынаваўся, у 22-29 разоў часцей трапляюць у стацыянар у параўнанні з асобамі, прышчэпленымі ад каранавіруснай інфекцыі. Акрамя таго, у рэанімацыях ёсць толькі адзінкавыя выпадкі (у Магілёве адна такая пацыентка, і яна ўжо ідзе на папраўку), калі там аказваецца прышчэплены чалавек, канстатаваў Дзмітрый Піневіч.  

Паводле яго слоў, пачатак навучальнага года стаў своеасаблівай спускавой кнопкай развіцця цяперашняй хвалі захворвання, а прычына–распаўсюджванне інфекцыі сярод дзіцячага насельніцтва і падлеткаў. Быў уведзены жорсткі двухмесячны эпідэміялагічны рэжым у школах, ВНУ, ССНУ. І гэта мера неўзабаве павінна даць эфект.

«Акрамя таго, мы рэкамендавалі перайсці да абмежавання масавых мерапрыемстваў або праводзіць іх пры пэўных умовах. Многія з нас сёння вакцынаваныя. Ёсць магчымасць выконваць сацыяльную дыстанцыю ў кіназалах, на канцэртных пляцоўках, у аб’ектах грамадскага харчавання. Я заклікаю да вакцынацыі, разумнай асцярожнасці і жорсткага рэагавання на парушэнне мер сацыяльнага дыстанцыявання. Гэта будуць для нас найважнейшыя кампаненты». 

Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч з рабочым візітам сёння наведваў Магілёў. Падчас азнаямлення з ходам будаўніцтва кардыятэрапеўтычнага і кардыяхірургічнага карпусоў Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы былі канкрэтызаваны пытанні пастаўкі і ўстаноўкі высокатэхналагічнага абсталявання. На базе Магілёўскай гарадской бальніцы ХМП адбылася нарада з зацікаўленымі, дзе ішла размова аб падрыхтоўцы да здачы аб’ектаў устаноў аховы здароўя горада, вакцынацыі супраць COVID-19.

Вольга Емельянава, фота Галіны Гаўрыловіч 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая