EPAM Belarus запрашае наведаць найбуйнейшую ў рэгіёне канферэнцыю, якая прысвечана інфармацыйным тэхналогіям і пройдзе 20 красавіка ў Палацы культуры вобласці (пр-т Пушкінскі, 7). На дзвюх сцэнах адначасова прагучаць даклады ад 20 экспертаў-практыкаў з Магілёва, Мінска і Гомеля. Ніякіх тэарэтыкаў! Сваімі прыкладнымі ведамі і вопытам падзеляцца спецыялісты з самых розных абласцей IT-сферы.
«Нямногія ведаюць, што ў Магілёве мы працуем над праектамі, якія дапамагаюць кампаніям – сусветным лідарам у абсалютна розных галінах – заставацца канкурэнтаздольнымі на глабальным рынку. Канферэнцыя – выдатная магчымасць расказаць аб тым, што і як мы робім. Першы MITCon атрымаў добры водгук ад калег і аднадумцаў. Мы зразумелі, што такія сустрэчы неабходныя IT-супольнасці Магілёва. Гэта не проста пляцоўка для абмену вопытам і знаёмства спецыялістаў, але таксама гэта выдатнае месца для прафесійных дыскусій, магутны рэсурс для атрымання ведаў пра змены ў галіне, якая імкліва развіваецца», – расказаў аб маючай адбыцца падзеі software engineering manager EPAM Аляксей Рабчанка.
На канферэнцыі эксперты падрабязна раскажуць аб прафесіі архітэктара рашэнняў і дэліверы-мэнэджара, разбяруць практычныя кейсы з абласцей back-end і front-end распрацоўкі, падзеляцца тонкасцямі прафесіі бізнес-аналітыка, прывядуць прыклады працы з метадалогіяй SСRUM, а таксама закрануць шэраг іншых практычных пытанняў.
Свае стэнды на канферэнцыі прадставяць адукацыйныя ініцыятывы рэгіёна і прафесійныя IT-супольнасці. Інавацыйная лабараторыя EPAM прэзентуе гасцям свае інавацыйныя праекты, а ў зоне eKids можна будзе больш падрабязна даведацца пра магчымасці навучання дзяцей і падлеткаў асновам праграмавання і робататэхнікі.
MITCon’ 2019 – канферэнцыя для тых, хто звязаны са сферай інфармацыйных тэхналогій або плануе пачаць кар’еру ў IT, хоча больш ведаць аб глабальных трэндах індустрыі і шукае магчымасці пагутарыць з экспертамі і аднадумцамі.
Час правядзення: з 10.00 да 19.00.
Падрабязны расклад MITCon-2019
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.09.2025 - 10:14
Валанцёры БРСМ адправяцца 3 верасня ў Кіраўск з дабрачыннай акцыяй «У школу з Добрым Сэрцам»
26.08.2025 - 16:48
Роля моладзі ў захаванні і абароне гістарычнай памяці. Форум СД пройдзе ў Магілёве
21.08.2025 - 14:23
Больш за 150 чалавек сталі ўдзельнікамі злёту маладых спецыялістаў у Магілёўскім раёне
19.08.2025 - 12:50