Музей этнагарафіі Магілёва (вул. Першамайская, 8) запрашае на выставу «Спадчына залатога стагоддзя», якая адкрываецца сёння ва ўстанове культуры.
Мастачкі Ларыса Шылак і Вольга Матусевіч прадставілі ў экспазіцыі шэсць аўтарскіх гістарычных касцюмаў калекцыі, якая носіць назву «Барбара». Гэта сучасны погляд на гістарычны свецкі касцюм магнатаў і шляхты Вялікага Княства Літоўскага (XVI–XVII стст.). Назва калекцыі навеяна імем Барбары Радзівіл, беларускай княгіні, прадстаўніцы магутнага магнацкага роду.
Акрамя таго, мастачка Наталля Смаляк дэманструе на выставе два сцэнічныя касцюмы: «Белая Панна» і «Чорная Панна». Звяртаючыся да эстэтычных кодаў мінулага, яна стварае сучасныя вобразы, якія валодаюць гістарычнай структурай формы і выразнай сцэнічнай вобразнасцю.
Блок гістарычнага касцюма дапоўнены пласкаснымі тэкстыльнымі карцінамі праекта «Паясы – натхненне і мара», выкананымі аўтарамі і майстрамі квілт-клуба ласкутнага шыцця «Валошкі», якія пышна гармануюць з аб’ёмнымі працамі і ствараюць атмасферу багатага тэкстыльнага інтэр’еру.
Асноўная ідэя выставы, якая будзе доўжыцца да 10 сакавіка, – абудзіць цікавасць да гісторыі свайго народа, багатай духоўнай і матэрыяльнай культуры нашай краіны. Усе прадстаўленыя на выставе прадметы – вобразнае рашэнне і творчая фантазія аўтараў, заснаваная на вывучэнні еўрапейскага і Беларускага партрэтнага жывапісу, на глыбокім вывучэнні гісторыі касцюма і мастацтва слуцкіх паясоў, характэрных дэталяў дэкору і тэхнік выканання мастацкага ўбрання інтэр’ераў мінулага.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:27
12.07.2024 - 09:25
Ансамблі фальклорнай і народнай песні выступяць на рэгіянальным конкурсе ў Чэрыкаўскім раёне
08.07.2024 - 14:55
06.07.2024 - 18:14
Анатоль Маркевіч на свяце «Купалле»: толькі ў адзінстве мы можам тварыць і ствараць