RU BY EN 中文
Twitter Instagram

На Магілёўшчыне стартавала абласная дабрачынная акцыя па аднаўленні святынь

У Горках стартавала абласная дабрачынная акцыя па аднаўленні святынь. Больш за сорак удзельнікаў–студэнты Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі, прадстаўнікі абкама і райкама БРСМ–добраўпарадкоўвалі тэрыторыю набажэнскай капліцы прыходу ўсіх Беларускіх Святых, якая будуецца ў Горках. Хлопцы і дзяўчаты прыбралі будаўнічае смецце, зрабілі траншэі для кладкі асвятляльнага кабель-канала, устанавілі лаўкі.

Абласная акцыя прыйшла на змену рэспубліканскаму праекту саюза моладзі «Аднаўленне святынь Беларусі. Нас аб’ядноўвае гісторыя і вера», які праходзіў з 22 па 31 сакавіка. Пасля гэтага эстафета перайшла ў рэгіёны. У вобласці вызначаны 25 пунктаў, дзе маладыя люзі зоймуцца добраўпарадкаваннем і аднаўленнем цэркваў. Першымі ў дабрачыннай ініцыятыве паўдзельнічалі Горкі. Па словах першага сакратара пяршоўкі БРСМ БДСГА Уладзіслава Хомца, студэнты з задавальненнем уключыліся ў працу:

– На месца будучай капліцы выйшла 12 нашых студэнтаў. Гэта землеўпарадкавальны, меліярацыйна-будаўнічы і агранамічны факультэты. Для хлопцаў добрая справа стала добрай практыкай. Рабілі траншэі пад кабель, устанавілі лаўкі. На наступным тыдні папрацуюць на мемарыяле «Журботная маці» у Горках. Прывядзём яго ў парадак напярэдадні 9 Мая.

Дарэчы, у Год народнага адзінства ў сумесным з асноўнымі канфесіямі Беларусі праекце БРСМ зрабіў акцэнт на аднаўленне храмаў і крыніц, а таксама на добраўпарадкаванне помнікаў і абеліскаў вайсковай славы. Рэспубліканская акцыя «Аднаўленне святынь Беларусі. Нас аб’ядноўвае гісторыя і вера» ўпершыню прайшла ў 2013-м, а праз тры гады стала міжканфесійнай. Актывісты БРСМ, студэнцкая моладзь удзельнічаюць у аднаўленні не толькі праваслаўных цэркваў, але і сінагог. Толькі за мінулы год у перыяд акцыі па ўсёй краіне добраўпарадкавалі 128 культурных і рэлігійных помнікаў.

 

СБ, фота газеты «Горацкі веснік»

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая