RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Наймацнейшыя велагоншчыкі Беларусі з’едуцца на мемарыял Арлоўскага ў Кіраўскім раёне

Наймацнейшыя велагоншчыкі Беларусі з’едуцца на 52-і традыцыйны мемарыял Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы К. П. Арлоўскага па веласіпедным спорце на шашы. Спаборніцтвы пройдуць 4–6 чэрвеня ў аграгарадку Мышкавічы Кіраўскага раёна.

Штогадовыя спаборніцтвы збяруць спартсменаў з усіх абласцей і горада Мінска.

Традыцыйны мемарыял па веласіпедным спорце на шашы праводзіцца з мэтай ушанавання памяці Кірыла Арлоўскага, папулярызацыі і развіцця веласіпеднага спорту, павышэння ўзроўню спартыўнага майстэрства, прапаганды здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва.

Кірыл Пракопавіч Арлоўскі нарадзіўся ў вёсцы Мышкавічы. Кіраўнік партызанскага дыверсійнага атрада ў Польшчы, удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі, савецкі разведчык у Кітаі, кіраўнік партызанскага атрада падчас Вялікай Айчыннай вайны. Страціўшы абедзве рукі, ён не ўпаў духам і ўзначаліў у 1945 годзе калгас «Рассвет» Кіраўскага раёна, які першым у СССР атрымаў чысты прыбытак у мільён рублёў. Акрамя дзвюх Залатых зорак Героя, быў удастоены пяці ордэнаў Леніна, двух ордэнаў Працоўнага Чырвонага Сцяга і шматлікіх медалёў. Яго імем названы калгас «Рассвет», Магілёўскі дзяржаўны агралесатэхнічны каледж, школа ў Кіраўску, вуліцы ў Магілёве, Бабруйску, Клецку. У цэнтры Мышкавічаў усталяваны бюст, ля падножжа якога два сімвалы чалавечага лёсу Арлоўскага–вінтоўка і плуг.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая