RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Новы будынак пракуратуры адкрылі ў Касцюковічах

Пракуратура Касцюковіцкага раёна адсвяткавала наваселле ў будынку па вуліцы Савецкая, 2. Раней яна размяшчалася ў пабудове канца пяцідзясятых гадоў мінулага стагоддзя. У цырымоніі адкрыцця ўдзельнічалі намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, пракурор Магілёўскай вобласці Аляксандр Чадзюк і старшыня Касцюковіцкага райвыканкама Аляксандра Міхеенка.

Падрадчыкам будаўніцтва выступіла Касцюковіцкая ПМК № 260. Двухпавярховы будынак пабудаваны і здадзены пад ключ у самыя кароткія тэрміны – за шэсць месяцаў. Памяшканні пракуратуры абсталяваныя з улікам усіх сучасных тэндэнцый, добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя, набыта новая мэбля і аргтэхніка. Ёсць памяшканне для прыёму грамадзян, а таксама ўсе ўмовы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Адным са складнікаў, які ўплывае на працаздольнасць і эфектыўнасць таго ці іншага дзяржоргана, з’яўляюцца ўмовы, у якіх людзі працуюць, упэўнены Аляксей Стук:

– Органы пракуратуры сістэматычна і мэтанакіравана, пры непасрэдным удзеле выканаўчай улады прымаюць меры па паляпшэнні ўмоў працы пракурорскіх работнікаў: рамантуюцца і мадэрнізуюцца існуючыя будынкі, узводзяцца новыя. Сёння наваселле ў пракуратуры Касцюковіцкага раёна. Тут працуе калектыў прафесіяналаў, які заўсёды стаіць на варце закона, законных інтарэсаў дзяржавы і нашых грамадзян.

Падчас адкрыцця новага будынка раённай пракуратуры была закладзена капсула з пасланнем будучым пакаленням пракурорскіх работнікаў.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая