Грамадства
У Магілёўскай вобласці моцнымі парывамі ветру паваліла 16 дрэў
У Магілёўскай вобласці 29 ліпеня моцнымі парывамі ветру паваліла 16 дрэў. Дадзеныя прыводзяцца на 15.00, расказалі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.
Па словах ратавальнікаў, сёння парывы ветру на тэрыторыі рэгіёну дасягалі 15-20 м/с. У выніку непагадзі былі павалены дрэвы, ва ўборцы якіх спатрэбілася дапамога насельніцтву і арганізацыям. Больш за ўсё дрэў упала ў Бабруйску і Бабруйскім раёне - сем. Інфармацыі аб пацярпелых не паступала.
Навабранцы Акадэміі МУС і Магілёўскага інстытута МУС падпісалі кантракты аб службе
Навабранцы Акадэміі МУС і Магілёўскага інстытута МУС падпісалі кантракты аб службе, паведамілі ў МУС.
Ззаду ва ўчорашніх абітурыентаў няпростыя экзаменацыйныя выпрабаванні. Наперадзе - курсанцкае жыццё. Сёння яны ўпершыню сабраліся ўсе разам, знаёміліся, вывучалі абстаноўку, у якой трэба будзе правесці бліжэйшыя чатыры гады.
Інтэрактыў, мультымедыя, эфект прысутнасці. Чым будзе напоўнены Музей славы Магілёўшчыны
Інтэрактывы, мультымедыя, эфект прысутнасці - такім паўстане будучае напаўненне Музея славы Магілёўскай вобласці, будаўніцтва якога вядзецца непадалёку ад мемарыяла на Буйніцкім полі. Пра гэта расказала намеснік начальніка ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Наталля Пушнова.
Лепшага ваеннага вадалаза вызначылі на спаборніцтвах пад Магілёвам
Ваенныя вадалазы дапамагаюць у размініраванні боепрыпасаў часоў вайны на дне вадаёмаў. А таму трэніроўкі гэтых вайскоўцаў - рэгулярныя і інтэнсіўныя. Так, пад Магілёвам прайшлі спаборніцтвы па вызначэнні лепшага вадалаза. 37 ваеннаслужачых інжынерных войскаў з усёй краіны на працягу некалькіх дзён змагаліся за званне наймацнейшага і пацвярджалі свае катэгорыі.
Новая дзіцячая пляцоўка з'явілася на вуліцы Народнага апалчэння ў Магілёве
Свята двара па вуліцы Народнага Апалчэння, 9 у Магілёве. Тут адкрылі чарговую дзіцячую пляцоўку з гульнявым і спартыўным абсталяваннем. Нагадаем, за лета ў абласным цэнтры запланавана пабудаваць 16 дзіцячых пляцовак - па 8 у Ленінскім і Кастрычніцкім раёнах. Ужо адкрылі 15.
Моцныя дажджы і парывісты вецер чакаюцца сёння ў Беларусі
Моцныя дажджы і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сёння чакаюцца складаныя ўмовы надвор'я. У многіх раёнах краіны прагназуецца ўзмацненне заходняга, паўночна-заходняга ветру парывамі 15-22 м/с, месцамі - да 25-27 м/с. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы, у многіх раёнах моцныя. У асобных раёнах навальніцы.
Тэмпература паветра складзе ад 14 па ўсходзе да 24 градусаў па паўднёвым захадзе.
Пракуратура Магілёўскай вобласці: у рэгіёне за першае паўгоддзе скарацілася колькасць злачынстваў
За 6 месяцаў 2024 года ў Магілёўскай вобласці скарацілася колькасць зарэгістраваных злачынстваў. Такая інфармацыя агучана на паседжанні калегіі пад старшынствам пракурора вобласці Валерыя Куліковіча, дзе падвялі вынікі працы за першае паўгоддзе гэтага года. У пасяджэнні прыняў удзел намеснік генеральнага пракурора Беларусі Максім Варонін. Аб гэтым паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Магілёўскай вобласці.
Магілёўскім аблвыканкамам 30 ліпеня будзе праводзіцца вывучэнне меркавання насельніцтва па пытаннях электраацяплення
Магілёўскім аблвыканкамам 30 ліпеня будзе праводзіцца вывучэнне меркавання насельніцтва аб наяўнасці праблемных пытанняў пры пераходзе на выкарыстанне электрычнай энергіі ў аднакватэрных (блакіраваных) жылых дамах для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння. Заўвагі і прапановы будуць прымацца з 8.00 да 13.00 па нумары тэлефона: 8 (0222) 71-32-55.
Уклад у агульную справу. Работнікі гарадскіх прадпрыемстваў дапамагаюць убіраць ураджай у Магілёўскай вобласці
Дажджы ўжо некалькі дзён абыходзяць Магілёўскую вобласць бокам. Сонечнае надвор'е і вецер далі палям папрасыхаць, і зараз аграрыі выкарыстоўваюць кожную хвіліну ў барацьбе за ўраджай - працуюць практычна без перапынку самі, а таксама прыцягваюць дадатковыя рэсурсы. Істотную дапамогу сялу аказваюць Магілёў і Бабруйск. Напрыклад, абласны цэнтр вылучыў у гэтую гарачую пару больш за 60 адзінак тэхнікі разам з людзьмі - работнікамі вядучых прадпрыемстваў, якія зараз убіраюць сена і салому, адвозяць збожжа з палёў, сядзяць за штурваламі камбайнаў.
Аднавіць пашкоджаныя стыхіяй участкі лесу плануецца да канца 2025 года
Аднавіць пашкоджаныя стыхіяй участкі лесу плануецца да канца 2025 года. Такія арыенціры агучаны на штабе па ліквідацыі наступстваў стыхіі з удзелам упаўнаважанага прадстаўніка кіраўніка дзяржавы па Гомельскай вобласці - кіраўніка спраў Прэзідэнта Юрыя Назарава.
Магілёўская абласная арганізацыя прафсаюза вывучыла выкананне норм аховы працы пры правядзенні земляных работ
У ліпені Беларускі прафсаюз работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў праводзіць месячнік грамадскага кантролю захавання заканадаўства аб ахове працы пры правядзенні земляных работ. Пра гэта расказаў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі прафсаюза Павел Жуйкоў:
У Магілёве прайшоў XXXIV Міжнародны Марш Міру
Магілёў наведалі ўдзельнікі XXXIV Міжнароднага Марша Міру. Яны ўсклалі кветкі на плошчы Славы да Вечнага агню.
МНС: больш за 150 ратавальнікаў дапамагаюць аграрыям на палях, больш за ўсё добраахвотнікаў - у Магілёўскай вобласці
Паведамляецца, што ратавальнікі сумесна з прадстаўнікамі сельскай гаспадаркі правялі вялікую работу яшчэ да пачатку жніва. Тады кіраўнік ведамства падпісаў адпаведныя распарадчыя дакументы. Стартавала работа з падрыхтоўкі - трэба было вырашыць пытанні выканання рэгламентных патрабаванняў бяспекі ў месцах уборкі і перапрацоўкі збожжа, таксама размова ішла аб бяспецы тэхнікі. Работнікі МНС сустрэліся з працоўнымі калектывамі і правялі супрацьпажарныя інструктажы.
Старшынёй эканамічнага суда Магілёўскай вобласці прызначаны Дзмітрый Федарцоў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 ліпеня падпісаў указ №298 аб назначэнні і вызваленні суддзяў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Старшынёй эканамічнага суда Магілёўскай вобласці прызначаны Дзмітрый Федарцоў, які да гэтага займаў пасаду намесніка старшыні эканамічнага суда Гомельскай вобласці.
Кадравыя змены закранулі і іншыя суды абласнога, а таксама раённага ўзроўняў.
БЕЛТА
Усе ключавыя паказчыкі ў I паўгоддзі выкананы ў Магілёве
Выкананне паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёва і выкананне бюджэту горада ў I паўгоддзі 2024 года разгледзелі на пасяджэнні гарвыканкама. Удзел у ім узяў намеснік старшыні Магаблвыканкама Генадзь Дзенгалёў.
Прамыя тэлефонныя лініі 27 ліпеня пройдуць у Магілёўскай вобласці
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ.
Так, 27 ліпеня можна будзе звярнуцца па тэлефонах:
Магілёўскі гарвыканкам – 8 (0222) 42-21-02 (Бушлякоў Ігар Валер'евіч - першы намеснік старшыні гарвыканкама);
Гараджане дапамагаюць убіраць ураджай вяскоўцам на Магілёўшчыне (відэа)
Гараджане дапамагаюць на жніве вяскоўцам. Прадпрыемствы Магілёва, Бабруйска і некаторых раённых цэнтраў адправілі сваю тэхніку і кіроўцаў у сельскія раёны. Дадатковую працоўную сілу вельмі чакаюць на транспарціроўцы збожжа і на ўборцы саломы з палёў.
ТРК «Магілёў»
У Беларусі з улікам рапсу намалацілі каля 3,5 млн тон збожжа
У Беларусі з улікам рапсу намалацілі 3,49 млн тон збожжа. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
У Беларусі на 23 ліпеня намалочана збожжа з улікам рапсу 3,492 млн.т, з іх - 2,563 млн.т збожжавых і зернебабовых культур, 929 тыс.т азімага рапсу. Гомельская і Брэсцкая вобласці ўжо завяршылі ўборку азімага рапсу. У агульную скарбонку збожжа з улікам рапсу Брэсцкая вобласць намалаціла 946,6 тыс.т, Мінская - 835,5 тыс.т, Гродзенская - 813,2 тыс.т, Гомельская - 396,1 тыс.т, Магілёўская - 322 тыс.т , Віцебская - 178,5 тыс.т.
Заяўкі на ўдзел у конкурсе сацыяльнай рэкламы «Пазнай Беларусь» будуць прымацца да 1 верасня
Заяўкі на ўдзел у IV Рэспубліканскім конкурсе сацыяльнай рэкламы «Пазнай Беларусь» будуць прымацца да 1 верасня. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным агенцтве па турызме.
«Ніводзін чалавек не застаўся без увагі». Анатоль Ісачанка аб дапамозе ў ліквідацыі наступстваў стыхіі
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка расказаў журналістам, наколькі аператыўна ўсе службы вобласці адрэагавалі на ліквідацыю наступстваў стыхіі і якую дапамогу аказалі насельніцтву. Размова адбылася ў час рабочага візіту кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрыя Крутога ў рэгіён па выніках селектарнай нарады ў Прэзідэнта.
У Магілёўскай вобласці адноўлена энергазабеспячэнне ўсіх населеных пунктаў, якія пацярпелі ад стыхіі
Нагадаем, 14–15 ліпеня на большай частцы Магілёўшчыны назіраліся неспрыяльныя з'явы надвор'я ў выглядзе навальніцы, ліўняў, шквалістага ўзмацнення ветру. Найбольш пацярпелі ад стыхіі Быхаўскі, Чавускі, Слаўгарадскі, Краснапольскі, Касцюковіцкі, Клімавіцкі і Чэрыкаўскі раёны.
Аляксандр Гарошкін: народная дыпламатыя, чалавечыя зносіны на міжрэгіянальным узроўні - аснова, здольная ўмацаваць фундамент развіцця нашай Саюзнай дзяржавы
Пасяджэнне Камісіі Парламенцкага Сходу саюза Беларусі і Расіі па працы, сацыяльнай палітыцы і ахове здароўя пад старшынствам Алены Афанасьевай прайшло 18 ліпеня ў Магілёве.
Што рабіць, калі маёмасць пацярпела ад разгулу стыхіі? Фінансавая падтрымка ад райвыканкамаў (відэа)
Падчас стыхіі 14 ліпеня, з-за моцнага ветру, у некаторых раёнах вобласці была зафіксавана надзвычайная сітуацыя прыроднага характару. Маёмасці некаторых жыхароў была нанесена пэўная шкода. Куды звяртацца па дапамогу ў такіх выпадках - даведаліся нашы карэспандэнты.
У інстытуце МУС завяршыў працу аздараўленчы кругласутачны лагер «Дзяржынец»
У Магілёўскім інстытуце МУС завяршыў работу аздараўленчы кругласутачны лагер «Дзяржынец», арганізаваны для школьнікаў Ленінскага раёна горада.
Жыццё курсантаў прымералі на сябе дваццаць школьнікаў, якія маюць цікавасць да паступлення ва ўстановы вышэйшай адукацыі сілавога блока. Аднак жадаючых аказалася больш, чым выдзеленых месцаў. Кожны ўдзельнік лагера праходзіў адбор - асноўныя крытэры паспяховасць і дысцыпліна.
У Беларусі абнавілі вучэбную праграму «Уводзіны ў школьнае жыццё» для першакласнікаў
Новыя версіі вучэбнай праграмы «Уводзіны ў школьнае жыццё» на рускай і беларускай мовах для I класа ўстаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджана пастановай Міністэрства адукацыі Беларусі ад 5 ліпеня 2024 года № 79. Тэкст дакумента апублікаваны ў чацвер на Нацыянальным прававым інтэрнэт- партале.
Магутныя дрэвы з трэскам разляталіся на часткі. Больш за 5 тыс. га лесу пашкодзіла стыхія ў Магілёўскай вобласці
Навальнічны фронт бязлітасна прайшоўся па Магілёўскай вобласці - менш як за гадзіну непагадзь нарабіла шмат бяды: абарваны лініі электраперадачы, сарваны дахі дамоў, зломаны дрэвы, пашкоджаны аўтамабілі, ёсць пацярпелыя і загінуўшыя. Вялікія страты налічваюцца ў лясным фондзе - паводле папярэдніх даных, у рэгіёне пацярпела больш як 5 тыс. га. Ачуняўшы ад першага шоку, леснікі закасалі рукавы - неабходна прарабіць вялікую працу па ліквідацыі наступстваў стыхіі, а гэта зойме ні адзін месяц.
Святочныя мерапрыемствы да Дня пажарнай службы пройдуць у Магілёве 19 ліпеня
Святочныя мерапрыемствы да Дня пажарнай службы пройдуць у Магілёве 19 ліпеня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.
Адкрые святочны дзень урачыстая цырымонія прынясення прысягі маладымі работнікамі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Магілёўскай вобласці. Як адзначыла афіцыйны прадстаўнік Магілёўскага абласнога УМНС Інэса Ялфімава, прынясенне прысягі - важны і запамінальны дзень у жыцці кожнага ратавальніка. А ў такое вялікае свята яно стане знакавым для работнікаў МНС рэгіёну.
Працэс ліквідацыі наступстваў урагану на тэрыторыі рэгіёну абмеркавалі на пасяджэнні абласной камісіі па НС
Пасяджэнне абласной камісіі па надзвычайных сітуацыях правёў сёння намеснік старшыні аблвыканкама Генадзь Дзенгалёў. На парадак дня былі вынесены пытанні ліквідацыі наступстваў урагану, у выніку якога 14 ліпеня ў Магілёўскай вобласці загінула дзіця, траўміраваны яшчэ трое чалавек, таксама больш за пяцьсот населеных пунктаў аказаліся адключаныя ад электраэнергіі. Па дадзеных Мінэнерга больш за ўсё ад навальнічнага фронту са шквалістым ветрам пацярпелі Быхаўскі, Чавускі, Бабруйскі, Кіраўскі, Слаўгарадскі, Касцюковіцкі і Клімавіцкі раёны.
Як сем'ям атрымаць дапамогу да новага навучальнага года, расказалі ў Мінпрацы
Як сем'ям атрымаць дапамогу да новага навучальнага года, расказалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Штогод перад новым навучальным годам праходзіць кампанія па аказанні сем'ям дапамогі ў падрыхтоўцы дзяцей да школы. Падтрымка аказваецца праз прадастаўленне аднаразовай матэрыяльнай дапамогі, дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, дабрачыннай дапамогі, а таксама дапамогі па месцы працы бацькоў.
Вышэйшы бал - жыхарка пацярпелай ад урагану вёскі ў Чавускім раёне аб рабоце аварыйных брыгад
Чавускі раён - у ліку найбольш пацярпелых у Магілёўскай вобласці ад навальнічнага фронту. Аднаўленчыя працы працягваюцца да гэтага часу. Задзейнічаны ўсе раённыя службы. Таксама на дапамогу прыбылі сем аварыйных брыгад з Дрыбіна, Горак і Гродна.
Переводчик