На тушэнне травяных пажараў за суткі ратавальнікі выязджалі 14 разоў
Два пажары ў Магілёве і Горках здарыліся за суткі ў вобласці, 14 разоў ратавальнікі выязджалі на тушэнне сухой расліннасці. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным УМНС. Без даху над галавой пакінула вогненная стыхія 41-гадовага жыхара Горак, які пражывае ў прыватным жылым доме па зав. Камуністычнаму. Пажар адбыўся днём 18 красавіка. У выніку пажару знішчаны дах, пашкоджана маёмасць у доме. Ратавальнікі прадухілілі гарэнне хлява, размешчанага побач. Прычына здарэння высвятляецца.
Мінадукацыі: выпускнікі ССНУ будуць здаваць тры ЦТ для паступлення ў ВНУ
Выпускнікі ўстаноў сярэдняй спецыяльнай і прафтэхадукацыі будуць здаваць тры цэнтралізаваныя тэсціраванні для паступлення ў ВНУ. Аб гэтым журналістам паведаміла начальнік упраўлення прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Аляксандра Пятрова.
Адкрыты дыстанцыйны конкурс чытальнікаў аб'явілі ў Магілёве
Адкрыты дыстанцыйны конкурс чытальнікаў «Мы памятаем подзвіг 45-га» аб'явілі ў Магілёве. Яго арганізавалі ў Палацы культуры вобласці. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. Прыняць удзел у конкурсе могуць усе жадаючыя ва ўзросце ад 6 гадоў і старэйшыя. Удзельнікі будуць размеркаваны па ўзроставых групах: ад 6 да 9 гадоў, 10-13, 14-17, 18 гадоў і старэйшыя.
Андрэй Заблоцкі: Праз органы вучнёўскага самакіравання ажыццяўляецца фармаванне і рэалізацыя дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі
Ролю вучнёўскага самакіравання ў фарміраванні асобы і развіцці лідарскіх якасцей абмеркавалі сёння ў Магілёўскім дзяржаўным абласным інстытуце развіцця адукацыі. Мерапрыемства адбылося ў рамках I Рэгіянальнага форуму «Мясцовае самакіраванне ў Магілёўскай вобласці: Ініцыятыва. Адзінства. Дзеянне. Вынік», які 18-20 красавіка праходзіць на Магілёўшчыне.
«Тыдзень лесу» ў Магілёўскай вобласці: асаблівая ўвага - пашкоджаным вятрамі ўчасткам
У Магілёўскай вобласці праходзіць рэспубліканская акцыя «Тыдзень лесу». Асаблівую ўвагу сёлета ў рэгіёне нададуць лясным тэрыторыям, якія найбольш пацярпелі пасля моцных вятроў, напрыклад, у Чэрыкаўскім раёне. Да аднаўленчых работ на тэрыторыі Верамейскага лясніцтва далучыліся каля 20 работнікаў Магілёўскага ДВЛГА. «Сёння працы ідуць на ўчастку плошчай 1, 4 га. Высаджваем ясені, дубы і елкі. Усяго тут будзе высаджана 7-7,5 тыс. саджанцаў і сеянцаў», - сказаў дырэктар Чэрыкаўскага лясгаса Аляксандр Жэбін.
Рэгіянальны форум мясцовага самакіравання праходзіць на Магілёўшчыне (відэа)
На працягу трох дзён удзельнікі І Рэгіянальнага форуму «Мясцовае самакіраванне ў Магілёўскай вобласці: Ініцыятыва. Адзінства. Дзеянне. Вынік» будуць абмяркоўваць актуальныя пытанні развіцця мясцовага самакіравання, абмяняюцца паспяховым досведам. Дэпутацкаму корпусу ў нашым рэгіёне ўдалося рэалізаваць шэраг праектаў, у якіх актыўна ўдзельнічае насельніцтва. Гэта конкурсы на лепшую тэрыторыю, на лепшы падворак, пад'езд.
У абласным цэнтры пачалося адключэнне ацяплення ў жылфондзе
На Магілёўшчыне пачалося адключэнне ацяплення ў жылфондзе. У абласным цэнтры адпаведнае распараджэнне падпісаў старшыня Маггарвыканкама Аляксандр Студнёў. З улікам існуючых умоў надвор'я і перспектыўнага прагнозу, з 17 красавіка пачалося планамернае адключэнне сістэм ацяплення другой чаргі: агульнагарадскія лазні, тэатры, установы адукацыі (за выключэннем школьных і дзіцячых дашкольных устаноў), інтэрнаты, жыллёвы фонд.
Электронныя кірмашы вакансій пройдуць на гэтым тыдні ў Магілёўскай вобласці
У Магілёўскай вобласці на гэтым тыдні на адзінай электроннай пляцоўцы http://e-vacancy.by/ пройдуць электронныя кірмашы вакансій, у ходзе якіх суіскальнікі атрымаюць магчымасць задаць наймальнікам пытанні, якія цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на сумоўе ў рэжыме рэальнага часу. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацабароне Магаблвыканкама. Электронныя кірмашы будуць праведзены:
Прамыя тэлефонныя лінія 26 красавіка пройдуць у камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама
Камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама 26 красавіка будуць праведзены прамыя тэлефонныя лініі па наступных пытаннях: з 9.00 да 10.00 – «Аб пенсіённым забеспячэнні грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС». На пытанні па тэлефоне 8 (0222) 73 50 22 адкажа начальнік упраўлення пенсій і дапамог Наталля Зігмунтаўна Васільева. З 10.00 да 11.00 – «Рашэнне пытанняў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і асоб, якія пацярпелі ад наступстваў вайны».
У Магілёўскай вобласці ўдзельнікі рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу» высадзяць 3 млн дрэў
У Магілёўскай вобласці ўдзельнікі рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу» высадзяць 3 млн дрэў. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела лясной гаспадаркі і лесааднаўлення Магілёўскага ДВЛГА Сяргей Палякоў.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 15 красавіка кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Дзядкоў
Прамую тэлефонную лінію правядзе 15 красавіка кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Курыруемыя пытанні: справаводства і кантроль за выкананнем дакументаў, рэалізацыя заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб і па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.
Пасяджэнне пастаяннай камісіі па аграрных пытаннях, праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстанні адбылося ў Магаблвыканкаме
Пасяджэнне пастаяннай камісіі па аграрных пытаннях, праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстанні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання адбылося 13 красавіка ў рэжыме відэаканферэнцыі. У ім прыняла ўдзел старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык.
У Магілёўскай вобласці супрацоўнікі ДАІ ўзмоцняць меры па прафілактыцы ДТЗ з удзелам матацыклістаў
У Магілёўскай вобласці супрацоўнікі ДАІ ўзмоцняць меры па прафілактыцы ДТЗ з удзелам мотатранспарту, паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама. Комплекс мерапрыемстваў па прафілактыцы ДТЗ з удзелам такога віду транспарту будзе праходзіць у рэгіёне да 17 красавіка. Як адзначылі ў ДАІ, у мінулым годзе на тэрыторыі вобласці адбылося 31 ДТЗ з удзелам матацыклістаў. У аварыях загінулі 3 чалавекі, яшчэ 30 атрымалі траўмы.
ЦВК расказала аб падрыхтоўцы да адзінага дня галасавання
Старшыня ЦВК Ігар Карпенка на семінары з актывам Мінскай вобласці па абмеркаванні выбарчага заканадаўства расказаў журналістам, як ідзе падрыхтоўка да адзінага дня галасавання.
Мінпрацы нагадала аб мерах бяспекі пры правядзенні рэспубліканскага суботніка
Меры бяспекі падчас правядзення рэспубліканскага суботніка, які пройдзе ў Беларусі 22 красавіка, нагадалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, паведамляе прэс-служба міністэрства.
У Магілёве людзей з інваліднасцю запрашаюць на сустрэчу па пытаннях працаўладкавання
Інфармацыйна-кансультацыйная сустрэча «Пераадольваем перашкоды разам» пройдзе 13 красавіка ў Магілёве. На ёй будуць разгледжаны пытанні працаўладкавання людзей з інваліднасцю і адбудзецца прафесійнае кансультаванне гэтай катэгорыі грамадзян, паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама.
У Магілёўскай вобласці, якая найбольш пацярпела ад леташняй стыхіі, ужо прыступілі да лесааднаўлення
У паўднёвых раёнах ужо высаджана 130 гектараў. У 2023-м у рэгіёне маюць намер пасадзіць 35 мільёнаў дрэў на плошчы 4,8 тысячы гектараў. Асноўны масіў работ прыпадзе на вясну: у гэты перыяд на 4 тысячах гектараў з'явіцца 25 мільёнаў новых дрэў. Палова з гэтых плошчаў - бураломныя лесасекі . Для таго каб забяспечыць патрэбнасць у лесанасенным матэрыяле, у рэгіёне ёсць усё: свая перапрацоўка, спецыялізаваны цэнтр для вырошчвання сеянцаў з закрытай каранёвай сістэмай.
Лясгасы Магілёўскай вобласці плануюць нарыхтаваць 1,5 тысячы тон бярозавага соку
У сезон нарыхтоўкі бярозавага соку ўключылася Магілёўская вобласць. Паўднёвыя лясгасы - Бабруйскі, Асіповіцкі і Глускі - прыступілі да яго збору ў канцы сакавіка, масавая ж нарыхтоўка ў рэгіёне пачалася ў першых чыслах красавіка. Плануецца, што сёлета лясгасы Магілёўскай вобласці нарыхтуюць 1,5 тысячы тон соку.
З 1 мая пенсіянерам прадаставяць скідку на праезд у электрычках
Штогод у перыяд сезонных сельгасработ, з 1 мая па 31 кастрычніка, грамадзяне, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, маюць права на скідку 50 працэнтаў ад кошту праезду ў паяздах рэгіянальных ліній эканомкласа. Гэта прадугледжана ўказам «Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў», паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ. Для куплі білета са скідкай трэба прад'явіць арыгінал пенсійнага пасведчання. Таксама яго неабходна мець пры сабе ў час паездкі.
Тры пажары за суткі адбыліся ў Магілёўскай вобласці
Тры пажары ў Магілёве, Бабруйскім і Горацкім раёнах адбыліся за суткі ў вобласці. 15 разоў ратавальнікі выязджалі на тушэнне сухой расліннасці. Работнікамі МНС выратавана 2 будынкі. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным УМНС.
Праблему развіцця гульняманіі сярод непаўналетніх і шляхі яе вырашэння абмеркавалі ў Магілёве
Абласны міжведамасны метадычны мост «Гульняманія ў падлеткаў: актуальнасць праблемы, шляхі вырашэння» па пытаннях папярэджання ў непаўналетніх гульнявой залежнасці, суіцыдальных праяў прайшоў 11 красавіка ў Магілёўскім абласным цэнтры творчасці. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі пракуратуры Магілёўскай вобласці, камісіі па справах непаўналетніх, сістэмы аховы здароўя, органаў унутраных спраў і іншых суб'ектаў прафілактыкі.
У войнах больш за іншых пакутуюць дзеці: у Магілёве прайшоў мітынг у памяць аб ахвярах канцлагераў
У Магілёве ля помніка «Дзецям вайны» прайшоў мітынг, прысвечаны Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Як расказала старшыня Магілёўскай абласной асацыяцыі малалетніх вязняў фашысцкай няволі Галіна Рыбцова, на сённяшні дзень у Магілёве пражывае 297 былых вязняў.
Кірмаш вакансій пройдзе ў Магілёве 13 красавіка
Кірмаш вакансій пройдзе ў Магілёве 13 красавіка. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама. Падчас мерапрыемства суіскальнікі змогуць азнаёміцца з актуальнымі для горада вакансіямі, паразмаўляць з прадстаўнікамі арганізацый і прадпрыемстваў абласнога цэнтра, а таксама задаць дадатковыя пытанні адносна прапанаваных вакансій.
Новыя скверы, клумбы, гульнявыя пляцоўкі: у Магілёўскім раёне прыступілі да дабраўпарадкавання ў вёсцы
У Магілёўскім раёне аб'яўлены месячнік па ўборцы, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый, а таксама мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы. Старшыня Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў Сяргей Ерашчанка адзначыў, што ў гэтым годзе прадоўжыцца работа па зносу трухлявага жылля, увядзенню зямель, якія вызваліліся, у гаспадарчы абарот і добраўпарадкаванні аграгарадкоў:
Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 22 красавіка
Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 22 красавіка. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў, якую падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, паведамілі ў прэс-службе ўрада. У прэс-службе таксама расказалі, куды будуць накіраваны грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення суботніка, у тым ліку на рабочых месцах.
Электронны кірмаш вакансій адбудзецца на гэтым тыдні ў Бабруйскім раёне
У Магілёўскай вобласці на гэтым тыдні на адзінай электроннай пляцоўцы http://e-vacancy.by/ пройдзе электронны кірмаш вакансій, падчас якога суіскальнікі атрымаюць магчымасць задаць наймальнікам пытанні, якія цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на сумоўе ў рэжыме рэальнага часу. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацабароне Магаблвыканкама.
У Магілёўскім раёне пачалася рэканструкцыя помніка батальёну міліцыі капітана Уладзімірава
У Магілёўскім раёне пачалася рэканструкцыя помніка байцам батальёна міліцыі капітана Уладзімірава. Аб гэтым журналістам паведаміў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў падчас святкавання 75-годдзя Магілёўскага інстытута МУС. «Ужо пачалася рэканструкцыя ўнікальнага помніка ў вёсцы Гаі Магілёўскага раёна. Такога мемарыяла, прысвечанага подзвігу супрацоўнікаў міліцыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, няма нідзе на постсавецкай прасторы, - сказаў Іван Кубракоў. - Такую памяць мы павінны захаваць. Мы шануем наш батальён Уладзімірава».
У Магілёве да суботніка далучыліся больш за 35 тыс. гараджан
Жыхары Магілёва далучыліся да суботніка, у горадзе працуе каля 400 адзінак тэхнікі. Да навядзення парадку пасля зімы далучыліся Ленінскі і Кастрычніцкі раёны горада. У якасці аб'ектаў уборкі выбралі не толькі цэнтральныя вуліцы, але і дваровыя тэрыторыі, месцы адпачынку, воінскія пахаванні і прамысловыя тэрыторыі.
Іван Кубракоў аб Магілёўскім інстытуце МУС: тут рыхтуюць высокаматываваных супрацоўнікаў
У Магілёўскім інстытуце МУС рыхтуюць высокаматываваных і прафесійных супрацоўнікаў для органаў унутраных спраў. Аб гэтым заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў падчас урачыстага мерапрыемства, прысвечанага 75-годдзю міліцэйскай ВНУ.
4,8 тысячы гектараў новых лясоў высадзяць у Магілёўскай вобласці сёлета
У гэтым годзе ў Магілёўскай вобласці плануецца пасадзіць 35 мільёнаў дрэў на плошчы 4,8 тысячы гектараў. Асноўны масіў працы прыйдзецца на вясну: у гэты перыяд 25 мільёнаў новых дрэў высадзяць на плошчы 4 тысячы гектараў, з якіх каля 2 тысяч гектараў - бураломныя лесасекі.