Грамадства
Кірмаш вакансій для пенсіянераў пройдзе ў Магілёве 11 кастрычніка
У Магілёве 11 кастрычніка пройдзе кірмаш вакансій для пенсіянераў і людзей перадпенсійнага ўзросту. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
Мерапрыемства па пошуку працы адбудзецца ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама па адрасе: вул. Касманаўтаў, 17.
У Магілёўскай вобласці падчас рэспубліканскай акцыі плануюць аднавіць каля 630 га лесу
У Магілёўскай вобласці падчас рэспубліканскай акцыі «Адновім лясы разам» плануюць аднавіць каля 630 га лесу. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка па ідэалагічнай працы Магілёўскага ДВЛГА Сяргей Шах.
Для лесааднаўленчых работ лясгасы падабралі больш за 400 участкаў. Аднаўляць новыя плошчы будуць асноўнымі лесаўтваральнымі пародамі: хвоя, елка, бяроза, вольха, дуб. «Усе саджанцы з нашых гадавальнікаў. Для маючай адбыцца акцыі мы падрыхтавалі амаль 2,4 млн штук пасадачнага матэрыялу», – адзначыў Сяргей Шах.
Мемарыяльную дошку ў памяць ганаровага энергетыка адкрылі ў Магілёве (відэа)
У Магілёве адкрылі мемарыяльную дошку на прахадной ЦЭЦ-2 у памяць аб ганаровым энергетыку СССР, ветэране Вялікай Айчыннай вайны Віктару Панкове.
Аляксандр Студнеў зацверджаны на пасадзе старшыні Магілёўскага гарвыканкама
На пазачарговай сесіі Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў аднагалосна зацверджаны на пасадзе новы старшыня гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр Студнеў. Напярэдадні яго кандыдатуру ўзгадніў Прэзідэнт Беларусі.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 8 кастрычніка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка
Прамую тэлефонную лінію правядзе 8 кастрычніка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Курыруюцца пытанні: сацыяльна-культурная сфера, ідэалагічная праца, адукацыя, ахова здароўя, спорт і турызм, друк, аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне насельніцтва, уключаючы аздараўленне дзяцей за мяжой, гуманітарная дзейнасць, праца і сацыяльная абарона, ахова працы, дзяржаўная маладзёжная палітыка, сродкі масавай інфармацыі і інфарматызацыя.
Творчыя конкурсы да Дня маці пройдуць у Магілёўскай вобласці
Адзін з конкурсаў – «Светлае імя – мама» – пройдзе 14 кастрычніка ў маладзёжным цэнтры культуры і вольнага часу гарадскога пасёлка Краснаполле. На яго запрашаюць удзельніц ва ўзросце ад 20 да 45 гадоў. А трэба будзе канкурсанткам, у якіх ёсць дзеці, прадэманстраваць свае творчыя здольнасці, знаходлівасць, кемлівасць.
Рэпетыцыйнае тэсціраванне стартуе ў Беларусі ў кастрычніку
Рэпетыцыйнае тэсціраванне стартуе ў Беларусі ў кастрычніку. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.
Рэпетыцыйнае тэсціраванне будзе праводзіцца па 15 вучэбных прадметах за курс агульнай сярэдняй адукацыі для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання 2023 года. Яно ўключае тры этапы. Першы будзе праходзіць на працягу кастрычніка – снежня 2022 года, другі – студзень – люты 2023 года і трэці – сакавік – красавік наступнага года.
Масіраваную адпрацоўку дарог у цёмны час сутак правядзе ДАІ ў Магілёўскай вобласці
Масіраваную адпрацоўку дарог у цёмны час сутак правядуць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
«З 30 верасня па 2 кастрычніка супрацоўнікі ДАІ вобласці ў цёмны час сутак правядуць масіраваныя адпрацоўкі аўтамабільных дарог і населеных пунктаў, – адзначылі ў ведамстве. – Асаблівая ўвага будзе нададзена выяўленню грубых парушэнняў ПДР, якія становяцца асноўнымі прычынамі ДТЗ з удзелам пешаходаў».
Ваенкам Магілёўскай вобласці: фэйкамі пра мабілізацыю спрабуюць расхістаць сітуацыю ў краіне (відэа)
У сетцы з’явілася фатаграфія позвы аднаго з бабруйчан, якая выдаецца за доказ нібыта мабілізацыі ў Беларусі. Інфармацыю растлумачыў ваенкам Магілёўскай вобласці: інфармацыя аб мабілізацыі – фэйк!
Аказалася, што позва – сапраўдная, але інтэрнэт-каментарыі да яе – дэзынфармацыя! На думку ваеннага камісара Магілёўскай вобласці Аляксандра Гарошкіна, «такую інфармацыю і каментарыі могуць даваць толькі людзі, якія нічога не ведаюць аб працы ваенкаматаў і сістэме ваеннаабавязаных у Беларусі. Гэтыя людзі спрабуюць расхістаць сітуацыю ў дзяржаве, каб дэстабілізаваць абстаноўку».
У Магілёўскай вобласці расце попыт на дровы
Сёлета ў лясгасах Магілёўскай вобласці адзначаецца рост попыту на дровы: за 8 месяцаў гэтага года ўжо рэалізавана амаль 137 тыс. куб. м. Пра гэта карэспандэнту расказалі ў Магілёўскім ДВЛГА.
«За 8 месяцаў бягучага года мы рэалізавалі каля 137 тыс. куб. м дроў насельніцтву рэгіёна. У мінулым годзе за такі ж перыяд было рэалізавана каля 102 тыс. куб. м, працягваем рэалізацыю дроў і арганізацыям ЖКГ – на сённяшні дзень рэалізавана больш за 280 тыс. куб. м», – адзначылі спецыялісты.
Зямельны кодэкс спросціць правілы карыстання надзеламі (відэа)
Зямельныя праблемы – самыя распаўсюджаныя сярод зваротаў грамадзян. Вырашыць многія спрэчныя пытанні павінны змены Зямельнага кодэкса, які ўступае ў сілу ў 2023 годзе.
Замест акцыі «Чысты лес» сёлета Мінлясгас правядзе акцыю «Адновім лясы разам» на Магілёўшчыне
Замест акцыі «Чысты лес» сёлета Мінлясгас правядзе акцыю «Адновім лясы разам». Пра гэта расказалі ў прэс-службе ведамства.
Пройдзе акцыя з 8 па 22 кастрычніка на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, якая найбольш пацярпела сёлета ад ветравалаў. Да 1 верасня ў рэгіёне было распрацавана амаль 3 млн кубаметраў ветравальна-бураломнай драўніны. Зараз тут плануецца стварыць новыя лясы на плошчы не менш за 500 гектараў.
У Магілёве абмеркавалі выкананне дзяржпраграмы «Беларусь гасцінная»
Падчас святкавання Сусветнага дня турызму ў Магілёве прайшло пасяджэнне пастаяннай камісіі па пытаннях сацыяльнай сферы, сацыяльнай абароны грамадзян і па справах моладзі Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 27 склікання. Пляцоўкай для сустрэчы стала Зала алімпійскай і спартыўнай славы Магілёўшчыны.
Ацяпленне ў жылфондзе Магілёва пачнуць уключаць з 29 верасня
Сістэму ацяплення ў жыллёвым фондзе Магілёва запусцяць з 29 верасня. Гаворка ідзе ў ліку іншага аб інтэрнатах, гасцініцах і ўстановах адукацыі, не ўказаных у распараджэнні аб уключэнні ацяплення ў сацсферы.
Пры гэтым, падкрэслілі ў гарвыканкаме, калі сярэднясутачная тэмпература вонкавага паветра будзе вышэйшай за +10 градусаў, працу сістэмы ацяплення арганізуюць у рэжыме прапальвання. У выпадку стабільнага павышэння сярэднясутачнай тэмпературы за акном ацяпленне адключаць зусім.
СБ
З запалам і настроем перамагаць: каля 200 чалавек выйшлі на «Сцежку здароўя» ў Магілёве
Каля 200 чалавек (а гэта 16 каманд) сталі ўдзельнікамі штогадовага спартыўнага свята для пажылых людзей «Сцежка здароўя» ў Магілёве. Па традыцыі каманды прадстаўлялі арганізацыі і прадпрыемствы горада.
Форум «Biblio-перазагрузка», прысвечаны 140-годдзю Купалы і Коласа, пройдзе ў Магілёве
Форум прымеркаваны да Года гістарычнай памяці і двайнога літаратурнага юбілею – 140-годдзя Я. Купалы і Я. Коласа. У «Biblio-перазагрузцы» прымуць удзел спецыялісты з Мінска, Брэста, Гродна, Магілёва, Полацка, а таксама рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Казахстан. Прафесійны форум пройдзе 28–29 верасня на базе Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К. Маркса ў фармаце off/online.
Турысты з 18 краін свету наведалі Магілёўскую вобласць у 2021 годзе
Тэматычны агляд да Сусветнага дня турызму, які штогод адзначаецца 27 верасня, падрыхтавала галоўнае статыстычнае ўпраўленне Магілёўскай вобласці.
Паводле яго даных, турыстычную дзейнасць у рэгіёне ў 2021 годзе ажыццяўлялі 92 арганізацыі, якія супрацоўнічалі з 44 краінамі свету. Паслугамі гэтых арганізацый скарысталася 88,3 тысячы турыстаў і экскурсантаў. У 66 гасцініцах размяшчаліся 138,7 тысячы чалавек, больш за 10 працэнтаў якіх – замежнікі.
Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе ў Магілёўскім інстытуце МУС 30 верасня
Магілёўскі інстытут МУС 30 верасня правядзе дзень адчыненых дзвярэй. Пра гэта паведамілі ў ВНУ.
У Магілёўскім абкаме БРСМ працуе гарачая лінія для пажылых людзей
Штогод 1 кастрычніка ў краіне адзначаецца Дзень пажылых людзей. У Магілёўскай вобласці ў межах абласной дабрачыннай акцыі «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям» валанцёры руху БРСМ «Добрае сэрца» актывізуюць працу, накіраваную на падтрымку старэйшага пакалення.
У Магілёўскім абласным камітэце БРСМ з 26 верасня працуе гарачая лінія для пажылых людзей.
Збор і сартаванне старой бытавой тэхнікі развівае Магілёўскі аблспажыўсаюз
Магілёўскі аблспажыўсаюз першым у сістэме Белкаапсаюза стаў развіваць нарыхтоўку і сартаванне бытавой тэхнікі, былой ва ўжыванні.
Аб’ёмы збору ў вобласці электроннага і электрычнага абсталявання, якое адслужыла свой тэрмін, ужо складаюць каля 15 тон на месяц. Гаворка ідзе пра сапсаваныя пральныя машыны, тэлевізары, газавыя пліты і гэтак далей. Экалагічны праект Магілёўскі аблспажыўсаюз пачаў рэалізоўваць са снежня мінулага года. У абласным цэнтры галоўным нарыхтоўшчыкам выступае Цэнтральны рынак і цэлая сетка пунктаў прыёму.
Магілёўскія кадэты прынялі прысягу (відэа)
53 выхаванцы Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча прынялі прысягу на вернасць Радзіме і кадэцкаму братэрству. Яны прайшлі курс маладога байца і цяпер лічацца сапраўднымі кадэтамі.
Рамонт дарог – грошы павінны працаваць (відэа)
Больш за 760 тыс. квадратных метраў вулічных дарог сёлета павінна быць адрамантавана ў Магілёўскай вобласці, з іх амаль 75 тыс. «квадратаў» – капітальны рамонт. Але не ўсе раёны своечасова скарысталіся вылучанымі сродкамі.
На сёння больш за 80% гэтых работ у вобласці выканана. Аднак шэраг рэгіёнаў зацягнулі з працамі і страцілі магчымасць асвоіць выдзеленыя грошы да канца. У прыватнасці, гаворка ідзе аб Шклоўскім і Крычаўскім раёнах.
Электронныя кірмашы вакансій пройдуць у Магілёўскай вобласці на гэтым тыдні
У Магілёўскай вобласці на гэтым тыдні на адзінай электроннай пляцоўцы http://e-vacancy.by/ пройдуць электронныя кірмашы вакансій, падчас якіх саіскальнікі атрымаюць магчымасць задаць наймальнікам пытанні, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на субяседаванне ў рэжыме рэальнага часу. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магаблвыканкама.
Электронныя кірмашы будуць праведзены:
28.09.2022 з 10.00 да 11.00 – упраўленнем па працы, занятасці i сацыяльнай абароне Горацкага райвыканкама;
У Магілёўскай вобласці сваю справу з дапамогай дзяржсубсідый адкрылі 139 чалавек, палова з іх – жанчыны
За восем месяцаў гэтага года 139 чалавек на Магілёўшчыне адкрылі свой бізнес з дапамогай дзяржсубсідый. Такой інфармацыяй падзялілася намеснік начальніка ўпраўлення занятасці насельніцтва камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Анжэла Судзянкова.
Гашэнне новага паштовага праекта прайшло ў Магілёве
Афіцыйнае гашэнне паштовага праекта «1030-годдзе праваслаўя на беларускіх землях», які складаецца з паштовага блока, канверта «Першы дзень» і 15 памятных штэмпеляў, прайшло ў Магілёве.
На «Сцежку здароўя» ў Магілёве выйдзе каля 20 каманд ветэранаў
Традыцыйнае спартыўнае свята «Сцежка здароўя» збярэ ў Магілёве амаль 20 каманд ветэранаў. Пра гэта карэспандэнту расказала старшыня Магілёўскага гарадскога савета ветэранаў Зінаіда Пянькова.
Спіс каманд удзельнікаў ужо вызначыўся. «Сёлета ўдзельнікамі «Сцежкі здароўя» стане 16 каманд – па 8 з Кастрычніцкага і Ленінскага раёнаў горада. У кожнай камандзе будзе па 10 удзельнікаў», – сказала яна.
Майстар з Магілёўскага каледжа заваяваў серабро на конкурсе прафмайстэрства ў Саранску
Майстар вытворчага навучання з Магілёўскага прафесійнага электратэхнічнага каледжа Пётр Сібараў стаў сярэбраным прызёрам Еўразійскага чэмпіянату «Маладыя прафесіяналы», які прайшоў у Саранску (Расія), аб чым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
Пётр Сібараў выступаў у складзе зборнай каманды Беларусі па кампетэнцыі «Электрамантаж». Заданне заключалася ў тым, каб змантаваць, падключыць і запраграмаваць рознае электрамантажнае абсталяванне.
Дэкада кібербяспекі праходзіць у Магілёве
Супрацоўнікі Ленінскага РУУС праводзяць у Магілёве дэкаду кібербяспекі. Пра гэта паведамілі ў УУС Магілёўскага аблвыканкама.
У цэлым у Магілёўскай вобласці адзначаецца зніжэнне колькасці кіберзлачынстваў, але пры гэтым узрос іх цяжар. Супрацоўнікі аддзялення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці Ленінскага РУУС Магілёва звязваюць гэта з развіццём лічбавых тэхналогій, электронных паслуг і адсутнасцю ў грамадзян базавых навыкаў абароны асабістай інфармацыі і звестак аб тым, як паводзяць сябе злачынцы ў лічбавым асяроддзі.
У Магілёве пасля рамонту цалкам адкрыюць рух па пуцеправодзе на вул. Чалюскінцаў
Рух па пуцеправодзе на вул. Чалюскінцаў у Магілёве будзе цалкам запушчаны з 1 кастрычніка. Капітальны рамонт моста праз чыгуначныя шляхі працягваўся з мая гэтага года і суправаджаўся частковым перакрыццем руху транспарту, аб чым расказаў намеснік генеральнага дырэктара па будаўніцтве МГКУП «Упраўленне камунальных прадпрыемстваў» Сяргей Зяцькоў.
За 8 месяцаў у Магілёўскай вобласці ў эксплуатацыю ўведзена 136,7 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля
1,326 тыс. новых кватэр пабудавана арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці за студзень – жнівень гэтага года. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні Магілёўскай вобласці.
Як расказалі ва ўпраўленні, у эксплуатацыю ўведзена 136,7 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.
Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 46,2 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, ці 33,8% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.
Переводчик