RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Пашыраны семінар ідэалагічнага актыву раёна прайшоў у Горках

Пашыраны семінар ідэалагічнага актыву раёна з запрашэннем прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў прайшоў у актавай зале ДУА «Горацкая дзіцячая школа мастацтваў і вакальна-харавога майстэрства». На ім абмяркоўвалі актуальныя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь і Магілёўскай вобласці на сучасным этапе. «Выклікі сучаснасці» і пытанні вакцынацыі супраць COVID-19 сталі асноўнымі тэмамі мерапрыемства.

Спачатку да ўдзельнікаў звярнуўся ўрач агульнай практыкі, выканальнік абавязкаў загадчыка аддзялення агульнай урачэбнай практыкі ў раённай паліклініцы УАЗ «Горацкая ЦРБ» Антон Мацейкін. Ён расказаў пра агульную сітуацыю з каранавіруснай інфекцыяй і сезоннымі вострымі рэспіраторнымі захворваннямі, адзначыўшы, што пад інфекцыйны шпіталь аддадзены тры аддзяленні новага корпуса райбальніцы. Пераканаўча патлумачыў важнасць і неабходнасць вакцынацыі, што сёння ёсць магчымасць прышчапіцца расійскай або кітайскай вакцынай. Вакцынацыя дае шанец перахварэць каранавірусам без ускладненняў і ў лёгкай форме. З улікам рэалій эпідсітуацыі, мутацый новага каранавіруса адзіны варыянт стрымаць яго агрэсію і негатыўныя наступствы – гэта вакцынацыя. Чалавек сам выбірае: перанясе ён захворванне па тыпу ВРВІ або ў рэанімацыі на кіслародзе і з невядомымі ўскладненнямі. Урачы гатовы выехаць у любую арганізацыю і прадпрыемства для правядзення вакцынацыі.

Антон Мацейкін падрабязна адказаў на шматлікія пытанні, якія паступілі ад слухачоў з залы.

Пры абмеркаванні тэмы «Выклікі сучаснасці» з прэзентацыяй выступіў начальнік упраўлення ідэалагічнай работы Магілёўскага аблвыканкама Алег Корапаў. На слайдах былі прадстаўлены сусветныя рэйтынгі Рэспублікі Беларусь па розных напрамках і сферах дзейнасці. Прыведзены прыклады каляровых рэвалюцый у розных краінах і да чаго яны прывялі.

У канцы сустрэчы ўдзельнікі семінара сумесна са спецыялістамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама абмеркавалі рабочыя пытанні.

gorkiv.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая