RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Педагагічныя класы яшчэ пакажуць эфект і вынік сваёй працы – Ірына Рынейская

Пра гэта заявіла намесніца старшыні Пастаяннай камісіі адукацыі, культуры і навукі Ірына Рынейская ў эфіры праграмы «Скажинемолчи» на «Беларусь 1» падчас абмеркавання тэмы падрыхтоўкі педагагічных кадраў.

Яна пагадзілася з тым меркаваннем, што сёння назіраюцца некаторыя праблемы ў падрыхтоўцы кадраў для сістэмы адукацыі.

– На працягу некалькіх гадоў у беларускіх ВНУ педагагічнай накіраванасці па пэўных спецыяльнасцях былі недаборы абітурыентаў. Напрыклад, гадоў 10 таму абітурыенты ішлі туды ў выпадках, калі не паступалі ў іншыя ўніверсітэты. Гэтая сітуацыя не застаецца па-за ўвагай, але яна сёння выпраўляецца з дапамогай пэўных крокаў. У краіне функцыянуюць педагагічныя класы. На ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі яны працуюць не так даўно, але свой эфект і вынік яшчэ пакажуць, – патлумачыла яна.

Ірына Рынейская падкрэсліла, што недабор у педагагічныя ВНУ па асобных спецыяльнасцях ўсё яшчэ назіраецца.

– Але гэта не гаворыць пра тое, што туды падаюць дакументы тыя, хто не здолеў стаць студэнтамі іншай ВНУ. Я пераканана, што з году ў год прахадны бал будзе падымацца. На асобныя спецыяльнасці ў гэтым годзе ўжо назіраўся даволі высокі бал і сур’ёзны конкурс на месца, – падзялілася яна сваім меркаваннем.

 

Ірына Рынейская: ва ўстановах адукацыі падыходзяць да новых форм працы ў пытаннях фарміравання духоўна-маральнай культуры асобы

 

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая