RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Пераможцаў абласнога конкурсу «Думай! Дзейнічай! Стварай!» узнагародзяць 6 мая ў Магілёве

У канцэртнай зале абласнога цэнтра творчасці 6 мая адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога конкурсу агітбрыгад «Думай! Дзейнічай! Стварай!», а таксама святочны канцэрт, прысвечаны Дню Перамогі. Пра гэта паведаміла загадчык аддзела па ўзаемадзеянні з дзіцячымі і моладзевымі грамадскімі арганізацыямі ўстановы дадатковай адукацыі Алена Кавалёва. 

Як патлумачыла суразмоўніца, конкурс праводзіўся з 15 сакавіка па 30 красавіка ў межах рэгіянальнага праекта «# Мая_Зямля_Прыдняпроўе». У спаборніцтве прынялі ўдзел 73 агітбрыгады.

Хлопцыі дзяўчаты, падзеленыя на дзве ўзроставыя групы (10–13 і 14–18 гадоў), у творчай форме прадэманстравалі сваю працу ў адной з трох намінацый. У першай – «Дакрануцца да Магілёўшчыны сэрцам»– былі прадстаўлены выступленні, якія раскрываюць усю прыгажосць, гісторыю і духоўнае багацце малой радзімы. У намінацыі «Валанцёрства – шлях да дасканаласці» ўдзельнікі дзяліліся сваімі талентамі, захапленнямі і дасягненнямі ў адным з напрамкаў валанцёрскай дзейнасці. У катэгорыі «Сугучча беларускага арнаменту»– раскрывалі ўнікальнасць беларускага народа, традыцый, этнічную прыналежнасць, захаваныя ў арнаменце, –злучальнай ніткі пакаленняў.

Арганізатары конкурсу: галоўнае ўпраўленне па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі «Абласны цэнтр творчасці».

Пачатак мерапрыемства – у 14.00.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая