RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна

Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар сяла» стала сям’я Паўла і Алы Скотнікавых з аграгарадка Александрыя Шклоўскага раёна. Яны прадставяць Магілёўшчыну ў фінале рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта БРСМ, які адбудзецца на свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»). У тройцы лідараў конкурсу – сям’я Сазонавых (Круглянскі раён) і Кірэйкавых (Магілёўскі раён).

Муж і жонка Павел і Ала Скотнікавы па размеркаванні чатыры гады таму прыехалі з Віцебска на працу ў аграгарадок Александрыя. Яны абодва працуюць у мясцовай гаспадарцы ветурачамі. Выхоўваюць чатырохгадовую дачку Вікторыю і мараць, каб у іх доме заўсёды гучаў дзіцячы смех, збіраліся як мага часцей разам родныя і блізкія людзі.

– Нам вельмі спадабаўся аграгарадок, і мы вырашылі тут застацца, а не з’язджаць дадому пасля адпрацоўкі. У сельскай мясцовасці ў нас нарадзілася і дачушка,– расказвае маладая мама Ала Ігараўна. – Да конкурсу рыхтаваліся з асаблівай цікавасцю. Знялі відэаролік пра нашу сям’ю, у якім расказалі пра працу, дом, захапленні. Рады, што сталі пераможцамі і цяпер пастараемся дастойна прадставіць вобласць на рэспубліканскім этапе.

mogilevnews.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая