RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Пошукавая экспедыцыя«Сожскі рубеж – 2022» стартуе на Магілёўшчыне

З 20 па 28 верасня 2022 года ў Слаўгарадскім раёне на месцах баёў 1941 года ля вёсак Рэкта, Малая Зімніца, Свенск, Папоўка пачне працу пошукавая экспедыцыя клуба «Віккру» і 52-га АСПБ УС РБ пры падтрымцы ДУДА «Магілёўскі абласны цэнтр творчасці», Магілёўскага абласнога і Слаўгарадскага раённага выканаўчых камітэтаў.

Удзел у ёй прыме больш за 50 чалавек з ліку вопытных пошукавікаў і пачаткоўцаў – вучняў, педагогаў і працоўнай моладзі гарадоў Магілёва, Слаўгарада, Быхава, Асіповіч і Бабруйска, Слаўгарадскага і Магілёўскага раёнаў.

Пошукавыя работы з мэтай устанаўлення лёсаў зніклых без вестак салдат у гады Вялікай Айчыннай вайны пройдуць на месцах лютых баёў у ліпені-жніўні 1941 года частак 117-й стралковай і 219-й механізаванай дывізій Чырвонай Арміі з нямецкімі акупантамі.

Адкрыццё экспедыцыі (Вахты Памяці) запланавана на 21 верасня ў 10.00 за тры кіламетры на поўнач ад в. Рэкта Слаўгарадскага раёна. Пражываць удзельнікі будуць па жаданні ў інтэрнаце мясцовага ліцэя або ў палявым лагеры.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая