RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Працу прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасці, размешчаных на Магілёўшчыне, абмеркавалі на нарадзе ў аблвыканкаме.

Па ініцыятыве старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі ў Доме саветаў адбылася сустрэча з кіраўнікамі прамысловых прадпрыемстваў рэгіёна пры ўдзеле намесніка міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь Дзмітрыя Харытончыка. Разгледзілі бягучае становішча спраў, актуальныя пытанні ў цяперашніх умовах, у тым ліку – патрэбнасць у абаротных сродках і кадрах, азначылі новыя магчымасці ў сувязі з пераарыентацыяй экспартных рынкаў і імпартазамяшчэннем.

Адкрываючы нараду, Дзмітрый Харытончык адзначыў у цэлым станоўчы ход работы прадпрыемстваў прамысловасці вобласці ў гэтым годзе. Так, аб’ём вытворчасці прадукцыі ў фактычных цэнах за студзень-красавік бягучага года па прадпрыемствах сістэмы Міністэрства прамысловасці склаў Br585 млн, што больш аб’ёмаў вытворчасці за аналагічны перыяд мінулага года на Br132 млн. Такім чынам, рост склаў 129%. Па першым паўгоддзі ў сферы чакаецца аб’ём вытворчасці Br905 млн і захаванне росту на ўзроўні 125%. Па індэксе фізічнага аб’ёму вытворчасці рост у студзені-красавіку 2022 года склаў 109,4%, за першае паўгоддзе чакаецца 107,5%. Экспарт тавараў за студзень-сакавік па прадпрыемствах таксама вырас адносна аналагічнага перыяду мінулага года і склаў $73,9 млн (рост – 117%). Запасы гатовай прадукцыі, дарэчы, некалькі знізіліся, склаўшы па дадзеных на 1 мая Br100 млн.

«Сёння мы дэталёва абмеркавалі працу прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасці, якія размешчаны на тэрыторыі вобласці. На дадзены момант вынікі працы прадпрыемстваў станоўчыя і па аб’ёме вытворчасці ў фактычных адпускных цэнах, і па індэксе фізічнага аб’ёму вытворчасці, – падкрэсліў Дзмітрый Харытончык. – Таксама станоўчая дынаміка назіраецца па экспарце. Практычна па ўсіх паказчыках мы ідзем тэмпамі вышэй паказчыкаў мінулага года. Прагноз, нягледзячы на тыя абставіны, у якіх мы сёння вымушаныя працаваць, таксама станоўчы. Выйдзем з ростам і па аб’ёме вытворчасці, і па аб’ёмах экспарту адносна ўзроўню мінулага года практычна па ўсіх прадпрыемствах. Ёсць шэраг пытанняў, шляхі вырашэння якіх мы абмеркавалі падчас сустрэчы.

На нарадзе гаворка ішла аб працы прадпрыемстваў «Магілёўліфтмаш», «Строммашына», «Магілёўскі металургічны завод». Дарэчы, кажучы пра апошні з іх, варта адзначыць, што нягледзячы на некаторыя складанасці, мы вызначылі напрамкі, па якіх у бліжэйшы час будзе весціся праца. На дадзены момант заводу неабходна кампенсаваць вытворчасць асобных відаў прадукцыі і папоўніць аб’ёмы па рэалізацыі. Аднак ужо сёння ёсць пэўная ўпэўненасць, што да канца года металургічны завод спрацуе лепш і вышэй аб’ёмаў мінулага года і выйдзе на прагнозныя паказчыкі бізнес-плана, які быў распрацаваны яшчэ да наступлення абставінаў, у якіх сёння вымушаныя працаваць нашы прадпрыемствы.

Калі казаць пра «Строммашыну», то першарадная задача – рэалізаваць план сумесных дзеянняў, які быў падпісаны паміж Міністэрствам прамысловасці і Магілёўскім аблвыканкамам. Ён прадугледжвае паэтапныя крокі рэалізацыі плана санацыі, зацверджанага па заводзе. Мы разгледзелі ход яго выканання, адзначылі тыя складаныя пытанні, якія ўзніклі, і прынялі рашэнне для паляпшэння сітуацыі.

Акрамя таго, на сустрэчы мы абмеркавалі характэрнае для ўсіх прадпрыемстваў прамысловасці пытанне забеспячэння кадрамі. Ёсць неабходнасць узмацніць працу ў частцы падрыхтоўкі кадраў у навучальных установах праз падачу адпаведных заявак і далейшае працаўладкаванне спецыялістаў на дадзеныя прадпрыемства. Гэта не дасць імгненнага выніку, аднак гэта сур’ёзны зачын на будучыню».

Неабходнасць вырашэння кадравага пытання, у першую чаргу – недахопу працоўных спецыяльнасцяў, а таксама недахопу абаротных сродкаў, з чым часцей за ўсё сутыкаюцца сёння прадпрыемствы прамысловасці, падкрэсліў і генеральны дырэктар ААТ «Магілёўліфтмаш» Сяргей Чарткоў, таксама ён адзначыў:

«Вынікі ў нас нядрэнныя і на сустрэчы мы абмеркавалі, як у цяперашніх умовах сумеснымі намаганнямі захаваць гэтыя паказчыкі. У гэтым годзе прадпрыемствам плануецца выпусціць не менш за 12 тыс. ліфтаў. Мы бачым разуменне з боку аблвыканкама, што дазваляе нам далей працаваць, вырабляць і рэалізоўваць сваю прадукцыю».

Юлія Таранава, фота аўтара

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая