У Ташкенце (Узбекістан) завяршыўся чэмпіянат свету па спартыўным і баявым самба. У турніры прынялі ўдзел спартсмены з 50 краін.

На рахунку беларускіх самбістаў 3 залатыя і 5 бронзавых узнагарод. Чэмпіёнкай свету ў вагавой катэгорыі 50 кг стала прадстаўніца Магілёўскай вобласці Анфіса Капаева. На шляху да п’едэстала яна выйграла ў саперніц з Манголіі, Казахстана, Расіі і ў фінальным паядынку за «золата» атрымала перамогу над Сабінай Даўлатавай (Узбекістан).

У агульнакамандным заліку зборная Беларусі заняла трэцяе месца. На першым - каманда Расіі, на другім - Узбекістана.

mogilevnews.by