RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Прадстаўнікі бізнесу ААЭ зацікаўлены ў наведванні Магілёўскай вобласці

Дэлегацыя Магілёўскай вобласці днямі вярнулася з міжнароднай выставы EXPO 2020 у Дубаі.

Значную цікавасць выклікаў у наведвальнікаў выставы беларускі стэнд. Адмысловы сэнс закладзены ў цэнтральны сюжэт павільёна – «Дрэва жыцця». Зыходзячы з гэтага і была выбудавана прэзентацыя Магілёўскай вобласці, якая прайшла 23–24 сакавіка 2022 года.

Дэлегацыю рэгіёна ўзначаліў намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Страхар. Сама прэзентацыя прайшла ў гібрыдным фармаце. Частка гасцей, якія не змаглі прыехаць на сустрэчу, прыняла ўдзел у фармаце анлайн.

Бізнесменам з ААЭ, якія прыйшлі на сустрэчу (а іх было каля 30 чалавек) быў прадстаўлены прамысловы, турыстычны і інвестыцыйны патэнцыял вобласці. Прадпрыемствы ААТ «Бабушкина крынка», ААТ «Магілёўскі мясакамбінат», ААТ «Чырвоны харчавік», КУП «Магілёўаблтурыст» расказалі гасцям аб перавагах прапанаваных камерцыйных прапаноў.

Таксама для гасцей была арганізавана дэгустацыя магілёўскіх прадуктаў харчавання, падрыхтаваная з улікам спецыфікі рэгіёна. З асаблівасцямі беларускай культуры наведвальнікаў выстаўкі знаёміў заслужаны мастацкі калектыў Рэспублікі Беларусь «Медуніца».

Галоўным вынікам першага дня стала цырымонія падпісання пагадненняў аб далейшым супрацоўніцтве і камерцыйных кантрактаў на агульную суму – 27 млн. долараў ЗША. У СЭЗ «Магілёў» запланавана рэалізацыя двух новых інвестыцыйных праектаў з прадстаўнікамі з Індыі.

Па запрашэнню Магілёўскага аблвыканкама беларускі стэнд наведаў і намеснік міністра эканомікі Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў спадар Абдула Ахмед Аль Салех. Сумесна з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах Андрэем Лучанком ён азнаёміўся з канцэпцыяй павільёна і прадстаўленымі навуковымі распрацоўкамі.

Для Магілёўскай дэлегацыі Міністэрствам эканомікі ААЭ 24 сакавіка арганізавана сустрэча з кіраўніцтвам міністэрства, а таксама B2B перамовы з кіраўніком гандлёва-прамысловай палаты ААЭ спадаром Хумаідам Бэн Салемам і прадстаўнікамі бізнесу з эмірата Дубай.

Былі прадстаўлены інвестыцыйныя праекты, а таксама камерцыйныя прапановы беларускіх удзельнікаў. Улічваючы існуючы давер да якасці беларускай прадукцыі, абавязковасці выканання дагаворных адносін, прадстаўнікі бізнесу ААЭ выказалі зацікаўленасць у наведванні Магілёўскай вобласці ў 2022 годзе і дадатковай прапрацоўцы новых лагістычных схем па пастаўцы магілёўскіх тавараў. Адмысловую ролю ў гэтым павінен мець і прызначаны ў межах Дзён Магілёўскай вобласці на EXPO 2022 новы інфармацыйны павераны СЭЗ «Магілёў» у Дубаі.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая