У Мінску завяршыўся Міжнародны турнір па самба на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сярод мужчын і жанчын.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел звыш 100 спартсменаў з Беларусі, Арменіі, Казахстана, Расіі, Таджыкістана. Яны разыгрывалі медалі ў 21 вагавой катэгорыі (па 7 у мужчынскім, жаночым і баявым самба).

На рахунку беларускай зборнай 16 залатых, 14 сярэбраных і 17 бронзавых медалёў. У тым ліку ўзнагароды заваявалі і прадстаўнікі Магілёўскай вобласці. Пераможцамі турніру сталі Уладзіслаў Бурдзь (да 58 кг), Анфіса Капаева (да 50 кг), Анжэла Жылінская (да 72 кг), Валерыя Хрушчова (звыш 80 кг).

Геннадий Александров, mogilevnews.by