Традыцыйнае пасяджэнне круглага стала «Сустрэча пакаленняў», прысвечанае Дню Абаронцаў Айчыны, адбудзецца 22 лютага ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.
У мерапрыемстве, якое пачнецца ў 10.00 на базе паста памяці загінулым за Айчыну Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Юнацтва» (вул. Першамайская, 2), прымуць удзел ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл, прадстаўнікі ваеннага камісарыята Магілёва і Магілёўскага раёна, Моладзевага парламента пры гарадскім савеце дэпутатаў, вайсковых часцей, школьнікі і інш.
Падчас пасяджэння запланавана прэзентацыя гарадскога дзейнаснага праекта «Арміі воін славы дастойны!». Ён прадугледжвае развіццё сістэмы грамадзянскага і патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення, удасканаленне метадычнага і інфармацыйнага забеспячэння, вывучэнне і ўкараненне перадавога вопыту ў практыку ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі, фарміраванне пазітыўнага стаўлення да ваеннай службы, матывацыю да праходжання ваеннай службы і інш.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.09.2025 - 09:54
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 6 верасня
01.09.2025 - 15:53
Рэканструкцыя пуцеправодаў у Магілёве. Як абнаўляюць ключавыя развязкі горада (відэа)
01.09.2025 - 14:38
Першы званок празвінеў у Магілёўскім спецыялізаваным ліцэі МУС
01.09.2025 - 11:06