RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Пётр Пархомчык: пілотны праект па забеспячэнні гарадоў электратранспартам будзе прадаўжацца

Пілотны праект па забеспячэнні электратранспартам будзе прадаўжацца. Аб гэтым журналістам расказаў намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык у час урачыстай перадачы Шклоўскаму раёну 15 пасажырскіх электробусаў.

«Сёння завяршаецца рэалізацыя першага пілотнага праекта ў рамках пастановы ўрада Беларусі. Сёння Шклоўскаму раёну і гораду Шклоў мы перадалі 15 пасажырскіх электробусаў», - адзначыў віцэ-прэм'ер.

Ён падзякаваў усім, хто прымаў удзел у рэалізацыі гэтага пілотнага праекта. У іх ліку ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Белкамунмаш», якое займалася вырабам новага пасажырскага транспарту для жыхароў Шклоўскага раёна. А таксама - Міністэрства прамысловасці, «Белэнерга», ААТ «Магілёўаблаўтатранс».На рэалізацыю гэтага праекта ўрад выдзеліў Br23 млн.

«Для свайго пілотнага праекта мы выбралі два гарады - Шклоў у Магілёўскай і Жодзіна ў Мінскай абласцях. Удзельнічаюць вытворцы пасажырскай тэхнікі - Мінскі аўтамабільны завод і «Белкамунмаш». Прычым мы падзялілі іх - электробусы ад «Белкамунмаша» будуць працаваць у Шклоўскім раёне, а Мінскага аўтамабільнага завода - у Жодзіне. Нам важна атрымаць пацвярджэнне ўсіх тэхнічных характарыстык, якія былі закладзены канструктарамі, - адзначыў Пётр Пархомчык. - У нашай рэспубліцы прынята вельмі сур'ёзная праграма па электратранспарце да 2025 года ўключна. Цяпер яна атрымлівае сваё развіццё на 25-30-я гады».

Як адзначыў віцэ-прэм'ер, пілотны праект у Шклоўскім раёне мае не толькі практычны, але і рэкламны характар. Можна шмат расказваць аб тым, якую тэхніку вырабляюць у Беларусі, але будзе намнога лепш, калі дэлегацыі з Расійскай Федэрацыі змогуць на практыцы ацаніць работу такога пасажырскага транспарту.

«Усё сведчыць аб тым, што праект будзе пашырацца. Выдзелены грошы на вытворчасць і закупку тэхнікі ў гэтым годзе. У нас на чарзе стаіць Віцебская вобласць, хутчэй за ўсё - прамысловы горад Наваполацк. Пілотны праект павінен адбыцца на тэрыторыі ўсёй краіны, - сказаў віцэ-прэм'ер. - Цяпер ва ўсім свеце пасажырскі і легкавы электратранспарт набірае папулярнасць. Беларусь не адстае ад гэтага эканамічнага трэнду».

Новыя пасажырскія электробусы ў Шклоўскім раёне будуць курсіраваць па 3 гарадскіх і 19 прыгарадных маршрутах.

Пётр Пархомчык: у Беларусі нарошчваюць вытворчасць пасажырскага транспарту

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая