З мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый, гібелі і траўматызму дзяцей, а таксама правядзення адукацыйна-выхаваўчай работы з дзецьмі і падлеткамі ў сферы бяспекі жыццядзейнасці ў Клімавіцкім раёне праводзіцца акцыя «Вакацыі без дыму і агню».
Лета - гэта пара прыгод, весялосці і, вядома ж, бяспекі. Для таго, каб канікулы праходзілі без здарэнняў, ратавальнікі Клімавіцкага РАНС наведваюць хлопчыкаў і дзяўчынак, якія знаходзяцца на аздараўленні ў летніх лагерах і праводзяць з імі тэматычныя гутаркі, актуальныя для бяспечнага адпачынку.
Дзецям, якія адпачывалі на 2 змене летняга аздараўленчага лагера «Арляня», расказвалі правілы паводзін на вадаёмах, як не заблудзіцца ў лесе і што рабіць, калі яны стануць відавочцамі нейкага здарэння.
Каб паказаць дзецям, як працуюць розныя спецсродкі і абсталяванне, ратавальнікі прадэманстравалі пажарную тэхніку.
Старэйшы інспектар РАНС Максім Шкрэдаў нагадаў аб асноўных правілах бяспекі і аб тым, як правільна выклікаць на дапамогу ратавальнікаў.
Дзякуючы такім сустрэчам павялічваецца ўзровень бяспекі і зніжаецца рызыка ўзнікнення надзвычайных сітуацый падчас летняга адпачынку.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 12:02
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 20 ліпеня ў Магілёўскай вобласці
16.07.2024 - 09:20
Рэктар БДСГА: у нас больш за 140 пагадненняў з навучальнымі і навуковымі ўстановамі свету (відэа)