«Ільінскі кірмаш» разгорнецца ў Касцюковіцкім раёне 1 жніўня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна–асветнай працы.

Цэнтрам традыцыйнага для раёна свята стане аграгарадок Новыя Самацевічы. Арганізатары абяцаюць гасцям атмасферу народных гулянняў, творчасці і добрага настрою.

У праграме – тэатралізаваны паказ, выстава–кірмаш вырабаў дэкаратыўна–прыкладнога мастацтва ад майстроў і рамеснікаў раёна. Тут таксама пройдуць тэматычныя выставы, арганізуюць разнастайныя інтэрактыўныя пляцоўкі – будзе цікава і дарослым, і самым маленькім гасцям.

Гандлёвыя палаткі, разнастайныя пачастункі – гуляць кірмаш будзе да самай ночы.

Пачатак свята аб 11.00. У 20.00 – вячэрні канцэрт, які працягнецца запальнай дыскатэкай.

БЕЛТА