Рэгіёны
У Клічаўскім раёне адкрылі абноўлены помнік ахвярам генацыду часоў Вялікай Айчыннай вайны
Ва ўрочышчы Лясное, што непадалёку ад вёскі Паплавы Клічаўскага раёна, сёння, 14 кастрычніка, ушанавалі памяць мірных жыхароў, расстраляных фашыстамі роўна 85 гадоў таму — 14 кастрычніка 1941 года. Аддаць даніну павагі бязвінна забітым ахвярам вайны прыбылі прадстаўнікі райвыканкама, дэпутаты, работнікі праваахоўных органаў, ветэраны працы, моладзь, мясцовыя жыхары. Помнік на магіле расстраляных фашыстамі жанчын, дзяцей, старых у 2026 годзе абнавілі, ля яго падножжа ўсталявалі светлыя пліты з імёнамі.
У Горацкім раёне ўшанавалі памяць герояў бітвы пад Леніно і перапахавалі астанкі 25 воінаў
Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 83–й гадавіне бітвы пад Леніно, праходзяць у аднайменным аграгарадку.
На ўрачысты мітынг ля мемарыяльнага комплексу сабраліся каля 500 чалавек. Сярод іх – прадстаўнікі Беларусі, Польшчы і Расіі, студэнты, навучэнцы, мясцовыя жыхары і госці раёна. Удзельнікі ўсклалі кветкі і гірлянды да помніка савецкім воінам і на польскіх ваенных могілках.
Эстафету абласных «Дажынак» Шклоў перадаў Дрыбіну
Эстафету абласнога фестывалю–кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі» перадалі ў Шклове прадстаўнікам Дрыбінскага раёна, дзе ў 2027 годзе пройдзе наступнае свята хлебаробаў Магілёўскай вобласці.
Урачыстая цырымонія адбылася на сцэне ў час «Дажынак–2026». На сцэну запрасілі гаспадароў свята – жыхароў гасціннай Шклоўшчыны і прадстаўнікоў дрыбінскай зямлі, якія прынялі эстафету аграрнага форуму.
Дзмітрый Крутой пра традыцыю «Дажынак»: спосаб на ўсю краіну сказаць дзякуй аграрыям
Святкаванне «Дажынак» дае магчымасць на ўсю краіну яшчэ раз сказаць дзякуй аграрыям за працу. Аб гэтым у час урачыстага мерапрыемства на абласным фестывалі–кірмашы «Дажынкі–2026» у Шклове расказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой.
«Шклоўскі раён па даручэнні Прэзідэнта мы робім узорнапаказальным. Жыхары Шклова, рыхтуючыся да свята, змянілі свой горад з дапамогай абласных, рэспубліканскіх арганізацый, за што ім вялікі дзякуй», – сказаў Дзмітрый Крутой.
Дзмітрый Крутой на «Дажынках» у Шклове расказаў пра поспехі Магілёўскай вобласці
У час урачыстай цырымоніі ўзнагароджвання на абласным фестывалі–кірмашы «Дажынкі–2026» у Шклове кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой расказаў пра поспехі і дасягненні Магілёўскай вобласці ў рабоце аграпрамысловага комплексу.
Жанчына, працаўніца, маці: у Шклоўскім раёне адкрылі скульптуру Героя Сацыялістычнай Працы Ніны Баранавай
У час абласнога свята «Дажынкі–2026» у аграгарадку Гарадзец Шклоўскага раёна ўрачыста адкрылі помнік–бюст Герою Сацыялістычнай Працы, маці–гераіні Ніне Мітрафанаўне Баранавай. Адкрыццё прымеркавана і да Года беларускай жанчыны.
З клопатам аб людзях і стаўкай на развіццё - пытанне аб узбуйненні Дрыбінскага раёна разгледжана на сесіі абласнога Савета дэпутатаў
Пазачарговая дваццаць сёмая сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання адбылася сёння ў аблвыканкаме пад старшынствам Аляксандра Гарошкіна. Удзел у яе рабоце прынялі старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці Надзея Каткавец.
У Магілёўскай вобласці намалацілі 1251 тыс. тон збожжа
Паводле аператыўных даных, у сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянска–фермерскіх гаспадарках намалочана збожжавых з улікам рапсу і кукурузы 9,726 млн т. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Мінская вобласць намалаціла 2582 тыс. т, Гродзенская – 1913 тыс. т, Брэсцкая – 1806 тыс. т, Магілёўская – 1251 тыс. т, Гомельская – 1171 тыс. т, Віцебская – 1003 тыс. т.
Аграрыі Магілёўскай вобласці накапалі больш за 224 тыс. тон цукровых буракоў
Паводле аператыўных даных, цукровыя буракі ўбраны з 48% плошчаў, накапана 2432 тыс. т караняплода сярэдняй ураджайнасцю 466 ц/га. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
У разрэзе абласцей накапана цукровых буракоў: Мінская – 927 тыс. т, Гродзенская – 849 тыс. т, Брэсцкая – 403 тыс. т, Магілёўская – 224 тыс. т, Віцебская – 20 тыс. т, Гомельская – 9 тыс. т.
Вялікі фудкорт і акцэнт на беларускай кухні: як гандаль падрыхтаваўся да абласных «Дажынак» у Шклове
У гандлёвым абслугоўванні фестывалю–кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі», які адбудзецца 10 кастрычніка ў Шклове, прымуць удзел амаль 150 суб'ектаў гаспадарання ўсіх форм уласнасці. Для параўнання: летась на святочнай пляцоўцы ў Крычаве іх было 70. Пра гэта расказала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама Вераніка Цітова.
Гандаль будзе арганізаваны ў раённым цэнтры на вуліцы Савецкай з 9:00 да 21:00, што на дзве гадзіны даўжэй у параўнанні з мінулым годам, удакладніла Вераніка Цітова:
Шклоў рыхтуецца да «Дажынак-2026»: горад змяніўся да галоўнага свята працаўнікоў сяла
Абласны фестываль–кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі–2026» пройдзе ў Шклове ўжо ў гэтую суботу, 10 кастрычніка. Напярэдадні свята ў горадзе завяршаецца маштабнае добраўпарадкаванне. Гарадскія прасторы і інфраструктура зведалі значныя пазітыўныя змены.
Шклоў рыхтуецца да «Дажынак-2026»: якія вуліцы горада зачыняць для аўто
Увазе вадзіцеляў! У Шклове пройдзе абласны фестываль–кірмаш «Дажынкі–2026». У сувязі з падрыхтоўкай і правядзеннем свята тут уводзіцца абмежаванне руху транспарта.
Захоўвайце графік перакрыццяў, каб правільна спланаваць маршрут!
З 6 па 8 кастрычніка (АБМЕЖАВАННЕ руху):
вул. Савецкая (ад в. №1 да скрыжавання з вул. Пралетарскай);
вул. Пралетарская (ад скрыжавання з вул. Ленінскай да вул. Савецкай).
З 9 па 11 кастрычніка (ПОЎНАЕ ПЕРАКРЫЦЦЁ руху):
У Шклоўскім раёне з'явіцца Кніга славы - у яе будуць уносіць звесткі аб выдатных земляках
У Шклоўскім раёне вырашана заснаваць Кнігу славы – адпаведнае рашэнне Шклоўскага раённага выканаўчага камітэта ад 22 верасня 2026 года № 17–100 апублікавана 2 кастрычніка на Нацыянальным прававым інтэрнэт–партале.
У адпаведнасці з зацверджаным палажэннем аб Кнізе славы Шклоўскага раёна ў яе будуць уносіцца звесткі аб выдатных мясцовых жыхарах, якія сваімі подзвігамі і доблеснай працай праславілі раён.
Напярэдадні Дня настаўнікі пазнаёміліся з выхавальнікам дзіцячага сада з самага маленькага райцэнтра Беларусі
Насельніцтва гарадскога пасёлка Дрыбін Магілёўскай вобласці – каля трох тысяч чалавек. Тут адзін дзіцячы садок, таму, калі выхавацель з 30‑гадовым стажам Ірына Краўцова ідзе па вуліцы, з ёй вітаюцца адразу некалькі пакаленняў яе выхаванцаў.
Гасцей абласных «Дажынак-2026» у Шклове чакае шырокая выставачная і культурная праграма
Абласны фестываль–кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі–2026» пройдзе 10 кастрычніка ў Шклове.
У час правядзення свята з 9.00 да 21.00 будуць працаваць тэматычныя пляцоўкі, на якіх прадпрыемствы рэгіёнаў вобласці прадставяць сельскагаспадарчую прадукцыю, а таксама выстаўкі–прэзентацыі, якія адлюстроўваюць аграпрамысловы патэнцыял, дасягненні рэгіёнаў, турыстычныя, культурныя, прамысловыя і іншыя брэнды.
У Шклоўскім раёне ў граніце ўвекавечваюць памяць аб людзях, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё рэгіёну
У аграгарадку Гарадзец Шклоўскага раёна да абласных «Дажынак», якія пройдуць 10 кастрычніка, усталююць бюст Героя Сацыялістычнай Працы Ніны Баранавай. Імя гэтай сяльчанкі, якая ў розны час працавала ў мясцовай гаспадарцы паляводам, а пасля — цялятніцай і свінаркай, грымела на ўвесь Савецкі Саюз.
Загадчыца сектара культуры Шклоўскага райвыканкама Аксана Кудзянкова расказала:
У Магілёўскай вобласці ўбралі 86 тыс. тон бульбы
Бульбу ў Беларусі прыбралі з 43% запланаваных плошчаў, паведамілі ў прэс–службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле аператыўных даных на 25 верасня, бульба ўбрана з 43% плошчаў краіны. Накапана бульбы 317 тыс.т сярэдняй ураджайнасцю 338 ц/га. У разрэзе абласцей: Магілёўская – 86 тыс. т, Мінская – 77 тыс. т, Брэсцкая – 66 тыс. т, Гомельская – 35 тыс. т., Гродзенская – 31 тыс. т., Віцебская – 22 тыс. т.
У сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянска–фермерскіх гаспадарках намалочана збожжавых з улікам рапсу 9253 тыс.т.
Выязны прыём грамадзян правядзе 29 верасня ў Горках начальнік галоўнага ўпраўлення ЖКГ Магілёўскага аблвыканкама
Выязны асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб правядзе 29 верасня ў Горках начальнік галоўнага ўпраўлення жыллёва–камунальнай гаспадаркі Магілёўскага аблвыканкама Таццяна Вітальеўна Касаткіна.
Прыём будзе праходзіць з 09.00 да 12.00 па адрасе: Магілёўская вобласць, г. Горкі, вул. Касманаўтаў, д. 3 (будынак УКПП «Камунальнік»).
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне 8 (0222) 60–42–73.
Рэд.
Аграрыі Магілёўскай вобласці накапалі - 135 тыс. тон цукровых буракоў
Беларускія аграрыі накапалі больш за 1,5 млн т цукровых буракоў. Пра гэта паведамілі ў пресс–службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Мадэрнізацыя вытворчасцей і развіццё турызму: патэнцыял Магілёўскага раёна абмяркуюць на інвестыцыйным форуме
У Магілёўскім раёне праходзіць VIII інвестыцыйны форум «Магілёўскі раён – тэрыторыя магчымасцей». У гэтым годзе акцэнт будзе зроблены на развіццё турыстычнага патэнцыялу рэгіёну.
«Бабруйскаграмаш» у 2027 годзе плануе выпусціць першую партыю камбінаваных прэс-падборшчыкаў
Ужо ў наступным годзе «Бабруйскаграмаш» вырабіць першую партыю камбінаваных прэс–падборшчыкаў. Аб гэтым журналістам заявіў генеральны дырэктар ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш» Алег Корсак у рамках прэс–тура «Рух за ўдасканаленне якасці беларускіх тавараў на прыкладзе прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці, прадукцыя якіх удастоена Дзяржаўнага знака якасці».
Паводле яго слоў, гэта тэхніка распрацавана па даручэнню Прэзідэнта:
Паштальён з Бялыніцкага раёна: дарыць вяскоўцам увагу і клопат - гэта тое, за што люблю сваю прафесію
У верасні начальнік аддзялення паштовай сувязі аграгарадка Вялікая Машчаніца Бялыніцкага раёна і па сумяшчальніцтве мясцовы паштальён Ірына Ціця адзначае 13 гадоў працоўнага шляху. Прафесія, у якую яна прыйшла па шляху маці, стала і для яе пакліканнем. Сёння, будучы шматдзетнай мамай, яна паспяхова сумяшчае кіраўніцтва аддзяленнем і дастаўку пошты ў сотні сельскіх дамоў. І справай даказвае, што ў эпоху маркетплейсаў і QR–кодаў галоўным у глыбінцы застаюцца жывыя чалавечыя зносіны.
Капрамонт будынкаў і пераўтварэнне вуліц: як Шклоў рыхтуецца да абласных «Дажынак»
Абласны фестываль–кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі» гэтай восенню прыме Шклоў. Падрыхтоўка да свята ў горадзе ідзе поўным ходам. Грунтоўна змяніўся Дом культуры, дзе заменены дах, абноўлены фасад, унутры ўкладваюць падлогавае пакрыццё. Новая тратуарная плітка ўпрыгожыць плошчу каля будынка. Абноўлена тэрыторыя каля раённага гісторыка–краязнаўчага музея. Адрамантавана некалькі дзясяткаў жылых дамоў, новы асфальт з'явіўся на вуліцах, але праца працягваецца.
У Магілёўскім раёне выехаў на маршрут новы бібліобус
У ДУК «Магілёўская раённая сетка публічных бібліятэк» з'явіўся новы мікрааўтобус для працы бібліёбуса. І ён ужо выехаў на маршрут – усё для таго, каб жыхары аддаленых пунктаў Магілёўскага раёна прама каля дома змаглі не толькі выбраць кнігі і часопісы, але і атрымаць дадатковыя паслугі, якія аказваюцца бібліятэкамі раёна.
Выязны прыём грамадзян 18 верасня ў Клімавіцкім райвыканкаме правядзе старшыня камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама
Выязны прыём грамадзян 18 верасня ў Клімавіцкім райвыканкаме правядзе старшыня камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Сяргеевіч Варапаеў.
Прыём будзе праводзіцца з 12.00 да 13.00 па адрасе: г. Клімавічы, пл. 50 гадоў Вялікага Кастрычніка, д. 2, каб.103.
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па нумары тэлефона 8 (0222) 75–05–45.
Рэд.
Гатовы сустракаць гасцей: даведаліся, як Касцюковічы змяніліся да Дня беларускага пісьменства
Касцюковічы гатовы сустракаць гасцей XXXIII Дня беларускага пісьменства. Аб гэтым заявіла старшыня Касцюковіцкага райвыканкама Наталля Асмалоўская падчас пресс–тура, прымеркаванага да маштабнага нацыянальнага свята.
Яна адзначыла:
Тэматычныя пляцоўкі, шмат музыкі і святочны салют: Слаўгарад рыхтуецца да 890-гадовага юбілею
Слаўгарад адсвяткуе 12 верасня 890–годдзе. Да юбілею горад прыхарошваецца: абнавілі цэнтральную плошчу перад райвыканкамам, у скверы на вуліцы Кастрычніцкай урачыста адкрыюць манумент. Якім ён будзе, мясцовыя ўлады пакуль трымаюць у сакрэце, каб не сапсаваць землякам сюрпрыз. Вядома адно: на адкрыцці закладуць капсулу часу.
Касцюковічы рыхтуюцца прыняць Дзень пісьменства
Ужо ў гэтыя выхадныя, 5–6 верасня, Касцюковічы прымуць эстафету Дня пісьменства. Праграма шырокая. Гэта не толькі знаёмства гасцей з эканамічным, культурным патэнцыялам раёна, яго здабыткамі. Свае павільёны разгорнуць галоўныя бібліятэкі краіны. Ідуць апошнія падрыхтаванні перад стартам.
Прэзентацыя рарытэтных выданняў з фондаў бібліятэк Беларусі. Сустрэчы з вядомымі пісьменнікамі і праца тэматычных павільёнаў. Касцюковічы рыхтуюцца прыняць Дзень пісьменства.
Рэдкія кнігі, «Кабінет пісьменніка« і інтэрактыўныя пляцоўкі. Што чакае гасцей Дня беларускага пісьменства
Пра тое, што падрыхтавалі арганізатары для правядзення Дня беларускага пісьменства ў Касцюковічах, расказаў журналістам намеснік міністра інфармацыі Дзяніс Язерскі.
Мяжа ў 5 тыс. тон намалоту перасягнуў камбайнер сельгаспрадпрыемства «Сервалюкс Агра» Сяргей Май
Першы 5–тысячнік Магілёўскай вобласці на сёлетнім жніве, камбайнер ЗАТ «Сервалюкс Агра» Магілёўскага раёна Сяргей Май, атрымаў віншаванні з новым працоўным дасягненнем. На другім месцы ў абласным рэйтынгу – прадстаўнік гэтага ж сельгаспрадпрыемства Рыгор Бокач. На палях сельгаспрадпрыемства ўшаноўвалі перадавікоў сёлетняга жніва.
Переводчик