Дапамога ратавальнікаў спатрэбілася ў Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай, Брэсцкай, Гродзенскай абласцях. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МНС.

Так, у Дрыбінскім, Кіраўскім, Глускім, Горацкім, Быхаўскім, Магілёўскім і Чавускім раёнах ратавальнікі дасталі са снегу 8 легкавых аўтамабіляў.

У Салігорскім раёне была аказана дапамога ў буксіроўцы аўтамабіля, які з'ехаў у кювет.

У Жыткавічах падраздзяленні МНС дапамаглі адбуксіраваць аўтобус. Пасажыраў унутры не было.

У вёсцы Першамайск Столінскага раёна таксама спатрэбілася дапамога работнікаў МНС: легкавы аўтамабіль затрымаўся ў снезе.

Па аператыўнай інфармацыі, пацярпелых няма.

Падраздзяленні МНС забяспечваюць маніторынг аператыўнай абстаноўкі, сілы і сродкі выратавальнага ведамства знаходзяцца ў павышанай гатоўнасці да рэагавання на няштатныя сітуацыі.

БЕЛТА