Напярэдадні 85–й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны ля мемарыяльнага комплексу «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці» сабраліся актывісты маладзёжнага руху «Іскра» партыі «Белая Русь», прадстаўнікі Магілёўскага аблвыканкама і мясцовыя жыхары.


У Кіраўскі раён на мітынг–рэквіем з'ехаліся ўдзельнікі з розных куткоў краіны. Менавіта тут 15 чэрвеня 1942 гады нямецка–фашысцкія захопнікі жорстка забілі больш 2 тыс. чалавек — жыхароў Барок і найблізкіх вёсак. Яны ўшанавалі хвілінай маўчання загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, прынеслі да мемарыяла кветкі і самаробныя цацкі з гліны, саломы і лёну – сімвалы смутку і болі аб усіх бязвінна загінуўшых.

Як адзначыла старшыня «Белай Русі» Вольга Чамаданава, сыходзіць пакаленне ветэранаў і расказваць пра той час самім відавочцам падзей магчымасці ўжо практычна няма.


– Але моладзь падхоплівае ініцыятывы, памятае і ведае пра тыя падзеі, праз падручнікі гісторыі, праз апавяданні рэальных герояў, – сказала яна. – Колькі б не змянілася пакаленняў, але беларусы ніколі не забудуцца, таму што ў кожнай сям'і ёсць тыя самыя героі, што сталі тады на абарону Радзімы.

І цяперашняя моладзь сваю павагу да гісторыі, да перамогі нашых продкаў даказвае справай.

– Нашы дзеці аблічбоўваюць фатаграфіі сваіх родных, збіраюць альбомы, пішуць свой радавод, каб перадаць гэта наступным пакаленням, – адзначыла яна. – У той час людзі страцілі вельмі шмат сваіх блізкіх, родных людзей. Але пры гэтым яны выжылі, выстаялі, пражылі доўгае жыццё і нам завяшчалі берагчы сваю Радзіму. І на гэта мы сёньня павінны арыентавацца.

Па словах лідэра моладзевага руху «Іскра» Беларускай партыі «Белая Русь» Яраслава Давыдзенкі, наведванне такіх месцаў – ініцыятыва самой моладзі.


– Тут сабралася не проста партыйная моладзь, тут сабраліся ўдзельнікі акцыі «Полымя Перамогі», – распавёў ён. – Самая актыўная моладзь, якая сёння гатова адказна заявіць, што яна будзе гарой стаяць за гістарычную памяць, праўду і справядлівасць.

Ключавым момантам мітынгу стала ўрачыстая клятва, якую вымавілі прадстаўнікі маладзёжнага крыла з усіх абласцей Беларусі. Яе тэкст яны прадоўжаць трансліраваць на тэматычных мерапрыемствах у будучым, а сёння пасля клятвы ў неба былі выпушчаны белыя галубы.

Старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення партыі «Белая Русь» Юрый Машын пажадаў моладзі адзінства і міру.

– Старэйшыя пакаленні адыходзяць, а адказнасць за захаванне міру будзе ляжаць на маладым пакаленні, – сказаў ён. – Мы павінны памятаць і перадаць памяць аб той страшнай трагедыі, каб будучыя пакаленні шанавалі гэты свет. Нашы дзяды і прадзеды яго заваявалі, а наша задача – яго захаваць.

Завяршылася рэспубліканская патрыятычная акцыя «Полымя Перамогі» высадкай хвойнай алеі.

СБ