Удзельнік праекта «Школа маладога кіраўніка» — аб трэндах, іміджы і крыніцы натхнення для аграрыя
Адукацыйны праект для аграрыяў Магілёўскай вобласці «Школа маладога кіраўніка» аб'яднаў амаль 50 спецыялістаў АПК рэгіёну. Усе яны ўключаны ў рэзерв кіруючых кадраў і аб'яднаны агульнай мэтай стаць паспяховымі кіраўнікамі ў аграрнай галіне. У праграме – семінары, наведванне вядучых сельгаспрадпрыемстваў, сустрэчы з лідэрамі аграбізнесу.
Адзін з удзельнікаў — 28‑гадовы галоўны інжынерААТ «Цішоўка» Магілёўскага раёна Руслан Дзям'яненка — ацэньвае запатрабаванасць праекта:
– Мая спецыяльнасць – гэта не проста праца механіка з тэхнікай. Аграінжынеры сёння – праваднікі перадавых тэхналогій у сельскай гаспадарцы, таму ўдзел у гэтым адукацыйным праекце для мяне вельмі важны.

Сустракаемся з Русланам Дзям'яненкам на мехдвары гаспадаркі. Збожжаўборачныя камбайны амаль адрамантаваны, хоць да жніва яшчэ далёка. Заўважаем у адной з машын маладога механізатара. Аказваецца, гэта малодшы брат Руслана Ян. 19‑гадовы хлопецужо адпрацаваўсезон на камбайне. З гонарам расказвае, што намалаціў тысячу тон:
– Мой камбайн адпрацаваў 14 сезонаў і пры добрай гаспадарскай руцэ можа і далей служыць. У мяне яшчэ энерганасычаны трактар. Зарабіць, скажу вам, мага больш, чым у горадзе, маладым даюць жыллё, таму і пайшоў па шляху брата.
У «Цішаўцы», дзе адлегласць паміж крайнімі кропкамі — 60 кіламетраў, тры мехдвары. Спецыялізацыя гэтага – рамонт буйнагабарытнай сельгастэхнікі. Галоўны інжынер робіць акцэнт на эканоміцы, успамінаючы ў якасці аргумента за такі падыход словы Прэзідэнта аб неабходнасці аднаўлення сельгастэхнік у кожным раёне і павышэння якасці паслуг:
— Мы стараемся максімум работ выконваць самі, для гэтага ёсць умовы: умяшчальная майстэрня, тэльфер — электрычная грузапад'ёмная прылада, такарныя станкі. Сваіх механізатараў адпраўляем на курсы, каб асвойвалі рамонт новых машын.
Парк тэхнікі абнаўляецца рэгулярна за кошт уласных сродкаў гаспадаркі і дапамогі бюджэту, усе камбайны і трактары айчынныя, удакладняе Руслан Дзям'яненка і дзеліцца меркаваннем, якія трэнды неабходна развіваць у АПК:
– Значны эканамічны і тэхналагічны эфект дае ўкараненне сістэм дакладнага земляробства ў энерганасычаныя трактары, што ператварае іх у інтэлектуальныя комплексы. У нас такія сістэмы пакуль на дзвюх машынах, будзем пашыраць ужыванне, хоць гэта і дарагое задавальненне. У жывёлагадоўлі прадукцыйнасць падвысяць самаходныя кормараздатчыкі.
Калі трэба тэрмінова падмяніць механізатара, Дзям'яненка сам садзіцца на камбайн ці трактар. Родам ён з гэтых месцаў, з 13 гадоў працаваў на ферме, таму папросту можа падаіць карову – хоць уручную, хоць з дапамогай даільнага апарата. Вывучыўся на трактарыста, завочна атрымаў вышэйшую адукацыю ў БДСГА. Спрабаваў працаваць у горадзе на аўтасэрвісе, але хутка зразумеў, што душа просіць іншага:
– Мне прыемна чуць, як раніцай завёўся трактар, люблю глядзець на ўраджай у палях. Жонка працуе бухгалтарам у гаспадарцы, тры дачушкі вучацца ў сельскай школе – выдатніцы. Ёсць агарод свой, жыўнасць. А калі хочам забаў – едзем на сваім мікрааўтобусе ў Магілёў на каток або ў басейн.
Барометрам паспяховасці сельгаспрадпрыемства Руслан лічыць прыцягненне моладзі. Летась у «Цішоўку» прыйшлі восем маладых спецыялістаў, а нядаўна – сем трактарыстаў пасля каледжа
— З досведу скажу: самыя талковыя рабяты для працы на зямлі — вясковыя. Таму ходзім па школах, піярым нашы ўмовы працы. Трэба будаваць больш камфортнага жытла. Пару сем'яў нашых адмыслоўцаў нядаўна атрымалі ключы ад арэндных кватэр у электродомах. Маёй сям'і таксама ў свой час гаспадарка выдзеліла хату.
У зоне адказнасці галоўнага інжынера – парк сельгастэхнікі, майстэрні, збожжатакі, даільнае абсталяванне. Праязджаючы міма ярка–жоўтых квітнеючых палёў, ён захоплена распавядае пра культуры, на якія робяць стаўку для атрымання вялікай колькасці малака: рапс, кукурузу, зімавы ячмень, шмат. Дэманструе новы МТК «Севасцьянавічы», пабудаваны па ўказу Прэзідэнта, – па такой стратэгіі тэхналагічнасці і аптымізацыі павінна рухацца жывёлагадоўля. Добрую долю прыбытку атрымліваюць і ад вырошчвання бычкоў. Руслан кожны дзень бывае на жывёлагадоўчым аб'екце, з цікавасцю размаўляе з ветэрынарамі, заатэхнікамі. І прыйшоў да высновы, што сучаснаму кіраванцу неабходны сімбіёз ведаў з розных абласцей – з аграноміі, заатэхніі, эканомікі, лічбавых тэхналогій і менеджменту:
– Для мяне прыклад – кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, якія сталі легендамі, паднялі вельмі высокую планку, стварылі прывабны імідж працы на зямлі. Маім настаўнікам быў Віталь Фомкін, які кіраваў «Цішоўкай» амаль 30 гадоў. Ён вучыў: «Заўсёды глядзі на тое, як у каго ўладкавана, вучыся, але думай па–свойму і рабі лепш».Шчыра скажу: хачу пакінуць след на сваёй зямлі, каб і наша гаспадарка для іншых было флагманам, каб дзеці мной ганарыліся.
Переводчик