RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Рэспубліканская акцыя «Мая сям’я–мая краіна»: гендырэктар ДВА «Белпалівагаз» Аляксей Кушнарэнка наведаў шматдзетную сям’ю Кудзін з Бялынічаў

З 10 па 15 мая ў нашай краіне праводзіцца рэспубліканская акцыя «Мая сям’я–мая краіна», прымеркаваная да святкавання Міжнароднага дня сям’і. Акцыя заклікана аб’яднаць намаганні дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый па павышэнні значнасці сацыяльнага інстытута сям’і, умацаванні сувязей паміж пакаленнямі, папулярызацыі ладу моцнай шчаслівай сям’і.

У межах акцыі член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, генеральны дырэктар ДВА «Белпалівагаз» Аляксей Кушнарэнка сумесна з намеснікам генеральнага дырэктара РУП «Магілёўаблгаз» Дзмітрыем Балашэнкам і начальнікам Бялыніцкага РГС Аляксандрам Вароніным наведалі шматдзетную сям’ю Кацярыны і Андрэя Кудзін з г. Бялынічы.

Муж і жонка выхоўваюць пяцярых сыноў. Летась Кацярыну Пятроўну ўзнагародзілі ордэнам Маці за заслугі ў нараджэнні і выхаванні дзяцей.

Аляксей Іванавіч павіншаваў сям’ю з надыходзячым святам і ўручыў хлопцам канцылярскія прыналежнасці, цацкі і прысмакі.

mogilev.gas.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая