RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Рэспубліканская дабрачынная акцыя па добраўпарадкаванні рэлігійных аб’ектаў стартуе на Магілёўшчыне

Магілёўская вобласць далучаецца да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі. Нас аб’ядноўвае гісторыя і вера». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Са слоў суразмоўцаў, да канца месяца валанцёры руху «Добрае сэрца» плануюць прывесці ў парадак рэлігійныя аб’екты рэгіёна.

З заўтрашняга дня маладыя людзі пачнуць прыбіраць смецце і чысціць дарожкі на тэрыторыі Свята-Праабражэнскай царквы ў Дрыбіне. Таксама на гэтым тыдні запланавана добраўпарадкаванне тэрыторыі Свята-Мікольскай царквы Чавускага раёна. Тут моладзь пафарбуе платы і пабеліць дрэвы.

Будуць наводзіць парадак у Слаўгарадскім раёне валанцёры БРСМ «Добрае сэрца» з 12 па 16 красавіка. Тут хлопцы і дзяўчаты прыбяруць сухастой, высекуць дробны параснік, пафарбуюць масты, пакладуць дашчанае пакрыццё да крыніцы Пятра і Паўла ў в. Пацяраеўка, а таксама прыбяруцца ў в. Лясная.

У аграгарадку Палыкавічы Магілёўскага раёна маладыя людзі высекуць кусты, прыбяруць сухастой і смецце ля царквы Святой Тройцы. А ў аграгарадку Цяцерына Круглянскага раёна валанцёры добраўпарадкуюць тэрыторыю Крыніца-1 (гідралагічны помнік прыроды мясцовага значэння).

«Акцыя рэалізуецца БРСМ з 2013 года з мэтай выхавання і развіцця ў падрастаючага пакалення духоўна-маральных каштоўнасцей, заснаваных на традыцыях беларускага народа. З 2016 года стала міжканфесійнай, – падкрэслілі суразмоўцы. – Дарэчы, валанцёрскі рух «Добрае сэрца» з’яўляецца адным з вядучых напрамкаў дзейнасці БРСМ і аб’ядноўвае юнакоў і дзяўчат розных узроставых катэгорый».

Рэд.

 

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая