RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Рэспубліканскі моладзевы цягнік #БеларусьМоладзьАдзінства 18 ліпеня прыбудзе ў Горкі

Рэспубліканскі моладзевы цягнік #БеларусьМоладзьАдзінства 18 ліпеня прыбудзе ў Горкі. Менавіта тут знаходзіцца найстарэйшая вышэйшая навучальная ўстанова аграрнага напрамку ў краінах СНД і Еўропы. Праграмай прадугледжана наведванне Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (батанічны сад, музей гісторыі, кафедры іхтыялогіі і рыбаводства, рыбагадоўчага індустрыяльнага комплексу), Лядовай арэны дзяржаўнай вучэбна-спартыўнай установы «Горацкая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа», а таксама правядзенне адкрытага дыялогу, працоўнай акцыі і маладзёжнай творчай праграмы.

Як паведамляецца, удзельнікамі праекта стала 100 маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 31 года з усіх рэгіёнаў краіны (студэнты, працоўная моладзь, маладыя выкладчыкі, сельская моладзь, маладыя дэпутаты, прадстаўнікі папулярных у маладзёжным асяроддзі спартыўных аб’яднанняў, прадстаўнікі IT-сферы, моладзевыя паслы МУР і інш.). Акрамя таго, у рэспубліканскім моладзевым цягніку прымаюць удзел грамадзяне з Новасібірскай вобласці Расіі, Азербайджана, Таджыкістана, у сувязі з чым праекту прысвоены статус міжнароднага. У склад дэлегацыі ад Магілёўскай вобласці ўвайшлі прадстаўнікі навуковай і творчай моладзі, валанцёры, блогеры – усяго 10 чалавек.

На працягу 8 дзён (з 14 па 21 ліпеня) на чыгуначным цягніку моладзь пераадолее каля 2 тыс. км па тэрыторыі Беларусі (Гродна–Полацк–Віцебск–Горкі–Петрыкаў–Брэст–Мар’іна Горка–Мінск). Падчас праекта ўдзельнікі наведаюць абласныя і раённыя цэнтры, пазнаёмяцца са знакавымі для нашага народа аб’ектамі, створанымі ў эпоху незалежнай Беларусі, аддадуць даніну памяці героям Вялікай Айчыннай вайны, прымуць удзел у адкрытых дыялогах, сустрэчах з кіраўнікамі арганізацый дзяржаўнага кіравання, дэпутатамі, лідарамі грамадскіх арганізацый, абмяркуюць з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнага кіравання рознага ўзроўню і моладдзю рэгіёнаў актуальныя пытанні рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.

У кожным пункце прыпынку чыгуначнага цягніка, у знакавых месцах для нашага народа, удзельнікі мерапрыемства разгорнуць дзяржаўны флаг Беларусі. 22 ліпеня ў Мінску на плошчы Дзяржаўнага сцяга адбудзецца ўрачыстая цырымонія завяршэння праекта. Правезены па ўсіх рэгіёнах краіны дзяржаўны сцяг будзе перададзены ў Музей моладзевага руху.

Рэспубліканскі моладзевы цягнік # БеларусьМоладзьАдзінства складаецца з лакаматыва і 4 тэматычна аформленых вагонаў (2 плацкартныя, 2 купэйныя) у адпаведнасці з канцэпцыяй праекта.

Вольга Емельянава

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая