У фінале 13-га сезона рэспубліканскага конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend, які адбудзецца 16 мая, за прызавы фонд у Br 75 тыс. пазмагаецца 15 праектаў. У іх ліку «Глуша Адамовіча», які прадугледжвае стварэнне турыстычнай інфраструктуры, брэнда для пасёлка Глуша Бабруйскага раёна.
Алесь Адамовіч нарадзіўся ў в. Канюхі (Мінская вобласць). Але дзяцінства і юнацтва правёў у п. Глуша Бабруйскага раёна, куды пераехалі жыць і працаваць яго бацькі. Ён скончыў філфак Белдзяржуніверсітэта, а затым маскоўскія курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў. Працаваў у Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН БССР, дырэктарам Усесаюзнага НДІ кінематаграфіі ў Маскве. Друкаваўся як крытык, празаік і публіцыст. Творы Адамовіча перакладзены на 21 мову. Ён напісаў кінасцэнары да такіх вядомых фільмаў, як «Вайна пад стрэхамі» (1967), «Сыны ідуць у бой», «Ідзі і глядзі» і іншых. Памёр ад інфаркту 26 студзеня 1994 года. Пахаваны ў п. Глуша.
Праект «Глуша Адамовіча» прадугледжвае захаванне будынка аптэкі, якую называюць гераіняй рамана «Вайна пад стрэхамі». Тут працавала загадчыцай маці пісьменніка – Ганна Мітрафанаўна. У ваенныя часы аптэка была цэнтрам партызанскага падполля. Потым тут жыла сям’я Адамовічаў, пакуль не пабудавала ўласны дом. У аптэцы плануецца размясціць музей Алеся Адамовіча. Каля яго будзе ўстаноўлены бюст пісьменніка. Сёння будынак знаходзіцца ў аварыйным стане.
У трынаццатым сезоне Social Weekend удзельнічала больш за 380 ідэй. На месца ў фінале прэтэндавалі 23 праекты. На працягу двух месяцаў удзельнікі праходзілі навучанне маркетынгу, бізнес-мадэляванню, PR, праектнаму менеджменту, прадзюсіраванню. У троххвілінным выступленні каманды прэзентавалі свае распрацоўкі і ідэі журы: рэдактарам, аўтарам найбуйнейшых медыя, піяр-спецыялістам і маркетолагам міжнародных і беларускіх кампаній.
Рэспубліканскі конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend існуе больш за пяць гадоў. За гэты час у ім удзельнічала звыш 3 тыс. унікальных ідэй. Перавага Social Weekend – адкрытасць для любых праектаў і іх хуткая рэалізацыя ў любым кутку краіны. За час існавання конкурсу ідэі атрымалі падтрымку больш чым на $ 300 тыс. у эквіваленце. Конкурс арганізаваны мясцовым сацыяльным фондам «Добра».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.06.2024 - 10:05
17.06.2024 - 09:42
82 гады з дня знішчэння фашыстамі вёскі Боркі, найбуйнейшай беларускай сястры Хатыні
13.06.2024 - 10:36
У Крычаўскім раёне захоўваюць памяць аб трактарыстцы, расстралянай фашыстамі ў гады вайны
08.05.2024 - 13:53
06.05.2024 - 11:24
16.04.2024 - 09:29
Першы, створаны на Магілёўшчыне партызанкай, школьны музей баявой славы