RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Садзейнічанне занятасці насельніцтва – на кантролі КДК Магілёўскай вобласці

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны матэрыялы аўдыту эфектыўнасці выкарыстання дзяржсродкаў у сферы занятасці насельніцтва рэгіёна. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні ведамства Дзмітрый Захараў.

Калегіяй адзначана, што ў вобласці ў цэлым прыняты меры па выкананні паказчыкаў Дзяржпраграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці на 2016–2020 гады. Разам з тым застаецца напружанай сітуацыя на рынку працы, захоўваецца тэндэнцыя скарачэння колькасці занятага ў эканоміцы насельніцтва.

У рэгіёне ў 2020 годзе не забяспечана выкананне паказчыка па працаўладкаванні грамадзян на новыя рабочыя месцы. Асобнымі арганізацыямі дапушчаны скажэнні статыстычнай справаздачнасці пры адлюстраванні названага паказчыка. Па матэрыялах кантролю камітэта з дзяржстатсправаздачы за 2020 год выключаны недакладныя даныя аб працаўладкаванні 16 чалавек.

Асобнымі службамі занятасці і наймальнікамі дапускаецца неэфектыўнае выкарыстанне дзяржсродкаў, выдзеленых на стварэнне і захаванне працоўных месцаў. Патрабуецца ўзмацненне кантролю за прадастаўленнем і выкарыстаннем субсідый беспрацоўным для арганізацыі прадпрымальніцкай і рамеснай дзейнасці.

Пастанова калегіі накіравана Камітэтам для прыняцця мер рэагавання зацікаўленым дзяржорганам, выкананне ўнесеных прапаноў ўзята на кантроль.

Рэд.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая