RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Шэсць пажараў, буйное ДТЗ і казуля, якая правалілася пад лёд – такія вынікі здарэнняў за мінулыя выхадныя ў Магілёўскай вобласці

За выхадныя ў вобласці адбылося 6 пажараў у Магілёве, Крычаве, Магілёўскім, Асіповіцкім і Хоцімскім раёнах. У ходзе аператыўнай працы выратавалі 4 жылыя дамы, 5 гаспадарчых пабудоў. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

21 студзеня а 14.17 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Магілёўскага ГАНС ад людзей паступіла паведамленне, што з акна на чацвёртым паверсе чатырохпавярховага жылога дома па вул. Крупскай у г. Магілёве ідзе дым.

Гарэла трохпакаёвая кватэра, якая належыць 72-гадовай пенсіянерцы. Гаспадыню ратавальнікі знайшлі ў крэсле і з выкарыстаннем маскі пацярпелага эвакуіравалі ў бяспечнае месца. Яна не пацярпела. На падлозе ў пакоі ў несвядомым стане быў знойдзены і вынесены на лесвічную клетку сужыцель гаспадыні 1966 г. н. Рэанімацыйныя мерапрыемствы не дапамаглі – мужчына загінуў. У выніку пажару пашкоджана маёмасць у пакоі, закураны сцены і маёмасць у кватэры. Эвакуацыя жыхароў пад’езда не праводзілася. Па папярэдніх даных да пажару магла прывесці неасцярожнасць пры курэнні.

Каля пяці гадзін вечара 21 студзеня на аўтамабільнай дарозе Магілёў – Орша каля вёскі Любуж Магілёўскага раёна адбылося ДТЗ з удзелам трох аўтамабіляў: «Таёта-Карына», мікрааўтобуса «Фольксваген» і аўтобус ПАЗ. У аўтобусе знаходзілася 10 чалавек, у мікрааўтобусе ехала сям’я з Магілёва – муж і жонка. Яны не пацярпелі. У «Таёта-Карыне» аказаўся заціснутым кіроўца, яго са сталёвага палону пры дапамозе гідраўлічнага аварыйна-выратавальнага інструмента дэблакавалі ратавальнікі. З траўмамі рознай ступені цяжару выратаваны шпіталізаваны. У выніку ДТЗ аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.

22 студзеня а 13.10 выратавальнікам паступіла паведамленне аб неабходнасці ў аказанні дапамогі па выманні казулі з ракі Бярэзіна каля в. Шчаткава Бабруйскага раёна. Па прыбыцці да месца выкліку было ўстаноўлена, што ў палонцы р. Бярэзіна знаходзіцца дзікая жывёла і самастойна выбрацца з яе не можа. Работнікі МНС з дапамогай выратавальнай дошкі і вяроўкі дасталі казулю з палонкі і даставілі на бераг. Жывёліну для адагрэву размясцілі ў цэху па вытворчасці мэблі ў в. Шчаткава.

Ред.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая