RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Сход абласнога бацькоўскага актыву «Актыўнае і бяспечнае лета!» адбудзецца 21 мая ў Магілёве

Сход абласнога бацькоўскага актыву «Актыўнае і бяспечнае лета!» адбудзецца 21 мая ў Магілёве. Асноўнай пляцоўкай мерапрыемства стане Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі. У рэжыме анлайн да працы падключацца студыі ў рэгіёнах і ўстановах адукацыі. У палілогу возьмуць удзел прадстаўнікі ўпраўленняў і камітэтаў аблвыканкама, райвыканкамаў, УУС, МНС, АСВОДа, бацькоўскай грамадскасці, псіхолагі і настаўнікі.

Асноўнай мэтай традыцыйнага актыву стане павышэнне педагагічнай граматнасці бацькоў у пытаннях арганізацыі летняга адпачынку, папаўненне іх арсенала ведаў па пытаннях бяспечнай жыццядзейнасці дзяцей і падлеткаў, інтэграцыя намаганняў сям’і, педагогаў і спецыялістаў розных сацыяльных інстытутаў па азнаямленні дзяцей з правіламі бяспекі і іх захаванні ў жыцці.

Удзельнікі мерапрыемства абмяркуюць пытанні прафілактыкі наркаспажывання і распаўсюджвання псіхаактыўных рэчываў сярод непаўналетніх, гвалту ў дачыненні да дзяцей. У ліку галоўных тэм таксама ўзмацненне мер па стварэнні бяспекі на вадаёмах, папярэджанні дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, надзвычайных сітуацый. Будуць разгледжаны напрамкі арганізацыі летняй занятасці навучэнцаў ва ўстановах адукацыі і культуры, ацэнены выхаваўчы патэнцыял абласных акцый «Жыццё цудоўнае, думай, беражы сябе!», «Праводжу лета з карысцю», «Мая зямля – Прыдняпроўе». Пагавораць падчас актыву і празначэнне падтрымкі бацькоў у станаўленні асобы падлетка, пра эфект натоўпу.

Рэд.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая