У Мяжысецкай сярэдняй школе навучаецца 379 навучэнцаў. Сёлета апошні званок празвініць для сямі адзінаццацікласнікаў. Наперадзе ў іх – пара сур’ёзных выпрабаванняў – экзамены, паступленне ў сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы..
З выпускнікамі сустрэўся старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка.
Дырэктар навучальнай установы Лілія Мельнікава расказала аб дзейнасці школы, педагагічным калектыве і вучнях, а намеснік дырэктара Людміла Маскалькова азнаёміла з выхаваўчым працэсам.
– У нас створана неабходная матэрыяльна-тэхнічная база, якая дазваляе вырашаць задачы, накіраваныя на павышэнне якасці адукацыі, – адзначыла Лілія Мельнікава. – Умовы для развіцця асобы навучэнцаў і прафесійнага росту педагогаў тут дастаткова высокія.
Круглы стол прайшоў у цёплай, сяброўскай атмасферы. За гадзіну ў кампаніі з кіраўніком Прыдняпроўскага краю школьнікі атрымалі вычарпальныя адказы на свае пытанні.
– Калі сустракаешся з моладдзю, то заўсёды атрымліваецца адкрытая размова, вучні разнявольваюцца, і ад гэтага атрымліваеш задавальненне, – падкрэсліў Анатоль Ісачанка. – Яны задаюць пытанні на розныя тэмы, разважаюць, расказваюць, гавораць пра сваё бачанне, і гэта вельмі важна. Сёння падрастаючае пакаленне некалькі іншае, яно па-іншаму глядзіць на жыццё. Важна ведаць іх настрой і жаданні.
Губернатар пажадаў вучням паспяхова здаць выпускныя і ўступныя экзамены. З годнасцю прайсці ўсе хваляванні, трывогі і перажыванні. І памятаць, што яны жывуць у мірнай, квітнеючай краіне, у якой для іх адкрыты ўсе дарогі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2024 - 15:15
На ўзбярэжжы заліва Дняпра ў чэмпіянаце «Кубак чысціні Беларусі» паспаборнічаюць 23 каманды
23.04.2024 - 10:50
Моладзевы вясновы баль прайшоў у Жыліцкім палацава-паркавым ансамблі
19.04.2024 - 09:00
Больш за 50 юных патрыётаў з Беларусі і Расіі спаборнічалі ў Магілёве
15.04.2024 - 16:39
Міжнародную інтэлектуальную гульню «Космас побач» правялі грамадскія арганізацыі Бабруйска і Тальяці