RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц павіншаваў Ігара Бокага з заваяваннем 5 залатых узнагарод на XVI летніх Паралімпійскіх гульнях у Токіа

Плывец Ігар Бокій заваяваў 5 залатых узнагарод на XVI летніх Паралімпійскіх гульнях у Токіа. Спартсмен стаў найлепшым на дыстанцыі 200 м комплексным плаваннем, устанавіўшы рэкорд па часе – 2 хвіліны 02,70 секунды, дыстанцыі 100 м батэрфляем і на аналагічнай дыстанцыі ў плаванні на спіне, а таксама на 50 м і 400 м вольным стылем. Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц павіншаваў спартсмена з бліскучым выступленнем на Паралімпійскіх гульнях.

Дарагі Ігар!

Ад імя Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, ад імя вашых землякоў, асабіста ад сябе віншую Вас з феерычным выступленнем на XVI летніх Паралімпійскіх гульнях у Токіа!

5 залатых узнагарод – выдатнае дасягненне, якое пад сілу толькі сапраўднаму герою! Перамагаючы цяжкасці, вы пацвердзілі заслужанае месца ў эліце паралімпійскага спорту. Вы прадэманстравалі не толькі свой талент, але і волю да перамогі, глыбокі патрыятызм.

Жыхары Магілёўшчыны і ўсёй нашай краіны ганарацца і захапляюцца вамі!

Упэўнены, наперадзе ў Вас новыя яркія перамогі і рэкорды на славу беларускага спорту!

Жадаю вам далейшых поспехаў у спорце, здароўя, дабрабыту і асабістага шчасця!

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Канстанцінавіч Заяц

Нагадаем, у мінулыя гады Ігар Бокій заваяваў 11 залатых медалёў на Паралімпіядах: у Лондане-2012 (5) і Рыа-дэ-Жанейра-2016 (6). Такім чынам, цяпер у яго скарбонцы 16 узнагарод найвышэйшай пробы, заваяваных на трох Паралімпійскіх гульнях запар.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая