RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц павіншаваў Ванэсу Каладзінскую з заваяваннем бронзавага медаля ў Токіа

Беларуска Ванэса Каладзінская стала бронзавым прызёрам Алімпіяды ў жаночай барацьбе. Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц павіншаваў спартсменку з заваяваннем бронзавага медаля ў Токіа.

 

Дарагая Ванэса!

 

Ад імя Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта віншую Вас з вялікім поспехам – бронзавым медалём XXXII летніх Алімпійскіх гульняў у Токіа!

Дзякуй за пазітыўныя эмоцыі, за падораную радасць мільёнам балельшчыкаў краіны! Мы шчыра верылі ў Ваш талент, і сёння жыхары Магілёўшчыны ганарацца, што ў гонар нашай зямлячкі паднімаўся флаг і гучаў гімн Беларусі на галоўных спартыўных спаборніцтвах планеты!

Мара кожнага спартсмена – узнагарода Алімпійскіх гульняў. І Вы гэту мару ажыццявілі дзякуючы высокаму майстэрству, працавітасці, самаадданасці і глыбокаму патрыятызму.

Жадаю вам далейшых поспехаў у спорце, здароўя, дабрабыту і асабістага шчасця!

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц.

 

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая