RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Студэнцкія атрады працуюць на аб’ектах і ў арганізацыях Магілёўскай вобласці

Студэнцкія атрады працуюць на аб’ектах і ў арганізацыях Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ».

Як расказалі суразмоўцы, у межах круглагадовай працоўнай занятасці на тэрыторыі рэгіёна ў маі гэтага года працуе 8 студэнцкіх атрадаў колькасцю больш за 70 чалавек. Моладзь працуе на аб’ектах сельгаспрадпрыемстваў, аказвае дапамогу гаспадаркам у пасевах яравых культур, афарбоўцы мастоў, доглядзе лясных культур. Напрыклад, студэнцкі экалагічны атрад імя Героя Савецкага Саюза А. К. Шмыгуна заняты ў Брожскім лясніцтве ДЛГУ «Бабруйскі лясгас».

Аднак моладзь не толькі працуе. Так, студэнцкі будаўнічы атрад імя Героя Савецкага Саюза М. А. Старавойтава, які працуе на базе філіяла КУП «Магілёўаблдарбуд» ДРБУ-172» у Клімавічах, 21 мая прыме ўдзел у рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Іх імёнамі названыя студэнцкія атрады». Маладыя людзі ўскладуць кветкі да алеі Герояў у раённым цэнтры, а пасля добраўпарадкуюць тэрыторыю аўтамабільнага моста: ачысцяць канструкцыю ад старой фарбы і пафарбуюць яе.

У абкаме БРСМ дадалі, што заяўкі студэнцкіх вытворчых атрадаў, сфармаірваных на базе БДСГА, БДУТ і БРУ, ужо прайшлі рэспубліканскі конкурсны адбор, і выпускнікібудуць працаўладкаваныя на ААТ «Атлант». Акрамя таго, студэнты Беларуска-Расійскага ўніверсітэта адправяцца на Усебеларускую маладзёжную будоўлю «Горад маладосці», якая ўключае ўзвядзенне сацыяльных аб’ектаў горада Астраўца і БелАЭС. Сэрвісны студатрад Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій таксама будзе працаваць у парк-гатэлі «Усход» расійскага горада Анапа.

Фарміруюцца студэнцкія будаўнічыя атрады для працы на аб’екце абласной маладзёжнай будоўлі – будаўніцтве кардыяхірургічнага корпуса УАЗ «Магілёўская абласная бальніца». Тут плануецца працаўладкаваць каля 50 чалавек.

У цэлым, па словах суразмоўцаў, моладзь Магілёўшчыны будзе працаваць на карысць народнай гаспадаркі на аб’ектах сельгаспрадпрыемстваў і ўборцы ўраджаю, будаўнічых пляцоўках вядучых абласных прадпрыемстваў галіны (ААТ «Будаўнічы трэст №12», «Будаўнічы трэст №17, «Домабудаўнічы камбінат»), вытворчасці прадуктаў харчавання, у медустановах Магілёва і Бабруйска, дапаможа ў працы з непаўналетнімі ў дзіцячых аздараўленчых лагерах і інш.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая