RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Тыдзень маці пройдзе ў Магілёўскай вобласці 11–17 кастрычніка

14 кастрычніка ў Беларусі традыцыйна адзначаецца Дзень маці. Напярэдадні гэтага свята з 11 па 17 кастрычніка пройдзе Тыдзень маці. Мэта мерапрыемства – прыцягнуць увагу да самай галоўнай у жыцці кожнага жанчыны, акружыць яе клопатам і цяплом, аказаць заслужаныя ўшанаванні, дапамагчы вырашыць праблемы, якія ўзнікаюць, абмеркаваць пытанні аховы мацярынства і дзяцінства, здаровага ладу жыцця, павышэння прэстыжу моцнай сям’і.

Як расказала старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Святлана Тарасенка, жанчыне, працаўніцы, ахоўніцы сямейнага ачага ў гэтыя дні будуць прысвячацца вершы, песні і музыка, словы ўдзячнасці, выставы, конкурсы, тэматычныя вечары, канцэрты. Па традыцыі адна з ключавых падзей – узнагароджанне ордэнам Маці. Урачыстыя прыёмы пройдуць у Магілёве і рэгіёнах. Афіцыйнае мерапрыемства ў аблвыканкаме адбудзецца 14 кастрычніка. На сустрэчу запросяць 9 жанчын, якія нарадзілі і выхавалі пяцярых і больш дзяцей.

Таксама падчас Тыдня маці юрысты і медыкі рэгіёна правядуць бясплатныя кансультацыі. У гонар маці з’явяцца памятныя алеі. Асаблівыя словы падзякі прагучаць на адрас салдацкіх маці і жанчын, якія служаць у сілавых органах краіны. Не забудуць і тых, хто выхоўвае прыёмных і дзяцей-інвалідаў. Для іх правядуць дабрачынныя акцыі. А ва ўсіх храмах краіны прагучыць малебен за здароўе маці.

Святлана Тарасенка дадала, што заканадаўствам Рэспублікі Беларусь забяспечваецца дзейснасць сістэмы сацыяльнай абароны маці і дзіцяці, якая ўключае эканамічныя, сацыяльныя, працоўныя гарантыі і правы, стварае канкрэтныя ўмовы для іх рэалізацыі. Для сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей, прадугледжана 11 відаў дзяржаўных дапамог, якія адносяцца да трох асноўных груп: дапамогі па мацярынстве, сямейныя дапамогі і дапамогі па часовай непрацаздольнасці па доглядзе дзіцяці.

Для паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне прыняты меры па стымуляванні нараджальнасці. Так, пры нараджэнні першага дзіцяці выплачваецца аднаразовая дапамога ў памеры 10 бюджэтаў пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, што з 1 жніўня 2021 года складае Br2834,60, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей – 14 БПМ: Br3968,44. Памер дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў на першае дзіця складае Br495,74 (35% сярэдняй заработнай платы за квартал), на другое і наступных дзяцей – Br566,56 (40% сярэдняй заработнай платы за квартал). Пры выхаванні ў сям’і дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў і дзяцей, старэйшых за 3 гады, дадаткова выплачваецца дапамога ў памеры 50% БПМ (Br141,73). У нашым рэгіёне, паводле даных Магілёўскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, дзяржаўныя дапамогі выплачваюцца на 43,8 тыс. дзяцей. За першае паўгоддзе 2021 года на гэтыя мэты накіравана больш за Br108,6 млн.

Суразмоўніца паведаміла, што ў вобласці пражывае больш за 11,6 тыс. шматдзетных сем’яў. Ордэнам Маці ўзнагароджаны 1332 шматдзетныя маці, якія нарадзілі і выхавалі пяць і больш дзяцей, у тым ліку ў 2021 годзе – 139.

«Працягваецца работа па рэалізацыі дадатковай меры іх падтрымкі –налічэнне «сямейнага капіталу». З 2015 года ён прызначаны 11231 сям’і, у тым ліку ў 2020-м – 1622, у 2021-м – 1232. Указам Прэзідэнта Беларусі ад 18 верасня 2019 года № 345 «Аб сямейным капітале» падоўжаны тэрмін дзеяння праграмы сямейнага капіталу з 1 студзеня 2020 года па 31 снежня 2024 года з пашырэннем напрамкаў яго датэрміновага выкарыстання. З 2020-га прынятыя рашэнні аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу ў дачыненні да 4281 сям’і, у тым ліку 1440 – на паляпшэнне жыллёвых умоў», – канстатавала Святлана Тарасенка.

Пашырыўся спектр сем’яў, якія атрымліваюць паслугі пагадзіннага дзённага догляду малалетніх дзяцей. Так, на 1 кастрычніка бягучага года такой паслугай скарысталіся 164 сям’і. Дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога прадастаўлена 38168 грамадзянам на агульную суму Br14474,2 тыс., у тым ліку 7558 сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, на Br9183,8 тыс.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая