RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Тыдзень устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі: 10 верасня Абласны цэнтр творчасці правядзе азнаямленчае мерапрыемства

Культурна-масавае мерапрыемства «Дарогі натхнення і творчасці» збярэ 10 верасня на пляцоўцы Абласнога цэнтра творчасці педагогаў, дзяцей і іх бацькоў. Пра гэта паведамілі ва ўстанове.

З 11 да 14.00 тут арганізуюць працу інфацэнтра, дзе можна будзе пазнаёміцца з дзейнасцю цэнтра і выбраць аб’яднанне па інтарэсах. Сяброўскую атмасферу падтрымаюць мастацкія калектывы. Падчас свята адбудуцца спартыўныя эстафеты, пройдзе дэманстрацыя дзеючых робатаў, а ў неба запусцяць квадракоптары. Запланавана праца інтэрактыўных пляцовак па вырабе мадэляў самалётаў, лабараторыі «Цуды мікраскопа». Хлопцы змогуць прайсці турыстычную паласу перашкод, а для дашкольнікаў і іх бацькоў арганізуюць навучальныя майстар-класы «Мы расцём».

Свята стане часткай рэспубліканскага Тыдня ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, які праходзіць у Беларусі па 11 верасня. Мерапрыемства праводзіцца для знаёмства навучэнцаў і іх бацькоў з канкрэтнымі ўстановамі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, іх магчымасцямі ў арганізацыі змястоўнага вольнага часу ў вольны ад вучобы час.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая