RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У аблвыканкаме абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва Магілёўскай і Бранскай абласцей

Пытанні развіцця супрацоўніцтва Магілёўскай і Бранскай абласцей абмяркоўваліся сёння падчас сустрэчы дэлегацыі гэтага расійскага рэгіёна з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхарам. Гаворка ішла аб актывізацыі ўзаемадзеяння па розных кірунках.

Как было отмечено, одна из важнейших задач - увеличение параметров товарооборота. Пока здесь максимальный результат- $54 млн. Это было в 2019 году.  

Як было адзначана, адна з найважнейшых задач – павелічэнне параметраў тавараабароту. Пакуль тут максімальны вынік – $54 млн. Гэта было ў 2019 годзе.

На думку Руслана Страхара, у выбудоўванні партнёрства ў рэгіёнаў нямала рэзерваў росту. У першую чаргу, у прамысловасці і сельскай гаспадарцы, дзе Бранская вобласць дасягнула значных поспехаў і гатова падзяліцца вопытам.

  

mogilevnews.by 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая