У Бабруйску 12 верасня на пляцоўцы гарадскога парку культуры і адпачынку пройдзе штогадовы конкурс «Залатая Цешча». Традыцыйныя і яго заданні, напрыклад, «Добры дзень, я ваша цешча!»– візітная картка, дзе, выкарыстоўваючы любы жанр мастацтва (вакал, вершы, проза, арыгінальны жанр), неабходна прадставіць гледачам сябе і сваіх родных.
У заданні «Шчырая размова» неабходна пахваліць свайго зяця і даказаць усім, што менавіта ён самы лепшы, а таксама падзяліцца сваім меркаваннем, якой павінна быць цешча. У конкурсе «Рукадзельніца» жанчыны прадставяць свой падарунак, які падрыхтавалі для зяця. У другой частцы праграмы журы ацэніць таленты, уборы і кулінарныя здольнасці, а глядач прадэгустуе казачныя стравы удзельніц.
У гэтым годзе спаборніцтва прысвечана Году малой радзімы, таму канкурсанткі абавязкова раскажуць аб сваіх каранях, месцы нараджэння.
Заяўкі на ўдзел ужо падалі чатыры прадстаўніцы выдатнай паловы чалавецтва. У некаторых ёсць вопыт барацьбы за тытул «Залатой цешчы», але, як яны кажуць, галоўнае – не перамога, а добра праведзены час і самарэалізацыя.
Завершыцца конкурс канцэртнай праграмай і праглядам фільма «Дзяўчаты».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.07.2024 - 15:11
Хрэсны ход у гонар Баркалабаўскай іконы Божай Маці адбудзецца 23 ліпеня
15.07.2024 - 09:20
12.07.2024 - 19:22
12.07.2024 - 15:18