Члены грамадскіх аб’яднанняў «Белая Русь» і «Беларускі фонд міру» Дрыбінскага раёна далучыліся да акцыі, прымеркаванай да Дня памяці Хатынскай трагедыі. Актывісты добраўпарадкавалі тэрыторыю брацкай магілы загінулых воінаў у гады Вялікай Айчыннай вайны ў Дрыбіне.
Увосень 1943 года войскі Заходняга фронту выйшлі на мяжу Ляды–Леніна–Дрыбін. У выніку наступальнай аперацыі 2 кастрычніка яны вызвалілі Дрыбін і частку Дрыбінскага раёна.
У брацкай магіле Дрыбіна пахавана 512 воінаў і партызан, якія загінулі пры вызваленні населенага пункта ад акупантаў і падчас іншых баёў супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1984 годзе тут быў узведзены помнік-скульптура салдата з аўтаматам. Вакол яго размешчаны стэлы, на якіх пазначаны імёны загінулых воінаў.
Актывісты «Белай Русі» ачысцілі брацкую магілу ад смецця і акультурылі тэрыторыі: згрэблі леташнюю лістоту, падмялі дарожкі, сабралі апалыя галінкі і ачысцілі клумбы ад смецця на прылеглай тэрыторыі. Працавалі дружна і актыўна.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:39
Абеды прама ў полі. Як арганізавана харчаванне для працаўнікоў жніва ў Горацкім раёне
15.07.2024 - 10:18
Этнасвята «У госці да радзімічаў» пройдзе 27 ліпеня ў Чавускім раёне
15.07.2024 - 09:41
12.07.2024 - 15:34
Сучасныя малочнатаварныя комплексы будуюцца ў Бабруйскім раёне
12.07.2024 - 09:45