У горадзе на Бярэзіне адкрылі транспартна-лагістычны цэнтр «Бабруйск-Белмытнясэрвіс». Ва ўрачыстай цырымоніі прыняў удзел начальнік Магілёўскай мытні Сяргей Іваноў, а таксама кіраўніцтва Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта і рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белмытнясэрвіс».
Гэта другі транспартна-лагістычны цэнтр, размешчаны ў Магілёўскай вобласці. Першым у лютым 2016 года быў адкрыты ТЛЦ «Магілёў-Белмытнясэрвіс».
Размяшчэнне ў горадзе Бабруйску лагістычнага цэнтра выбрана не выпадкова.Праз горад праходзіць чыгунка еўрапейскага значэння Гомель – Мінск–Вільнюс, галіна пан’еўрапейскага транспартнага калідора IX Калінінград – Вільнюс– Мінск – Кіеў – Адэса. ТЛЦ размешчаны на міжнароднай аўтамагістралі М5, а таксама ў непасрэднай блізкасці ад магістральнай чыгуначнай галіны, якая з’яўляецца часткай інфраструктурных праектаў «Шаўковы шлях», «Вікінг», «Зубр».
Транспартна-лагістычны цэнтр з’яўляецца мультымадальным, што дазваляе ажыццяўляць абарот тавараў, якія дастаўляюцца рознымі відамі транспарту, як аўта-, так і чыгуначным.
Сёння транспартна-лагістычны цэнтр «Бабруйск-Белмытнясэрвіс» з’яўляецца адным з васьмі транспартна-лагістычных цэнтраў рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белмытнясэрвіс».
Па матэрыялах Магілёўскай мытні
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.05.2024 - 16:38
За апошнія пяць гадоў у эканоміку Магілёўскага раёна прыцягнута два мільярды рублёў інвестыцый
22.04.2024 - 10:15
«Бабруйскаграмаш» правёў выпрабаванне навінкі - культыватара КМП-10
15.04.2024 - 16:22
Першыя ўраджаі таматаў збіраюць у Кіраўскім «Рассвете» (відэа)
15.04.2024 - 09:35