У Магілёўскай вобласці павялічылася колькасць выпадкаў з’яўлення ў кватэрах і прыватных дамах пасцельных клапоў. Пра гэта паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Клапы – бяскрылыя насякомыя, 3–5 мм даўжынёй; цела сплясканае, чырванавата-бурага колеру. Яны гняздуюцца ў шчылінах і адтулінах сцен, вакол дзвярных і аконных рам, у мэблі, пад дыванамі і сухой тынкоўкай, за карцінамі і люстэркамі, у складках матрацаў, у кнігах і іншых прадметах хатняга ўжытку. Яны могуць перапаўзаць па трубах, а ў цёплы час года – па знешніх сценах будынкаў. Іх можна прынесці дадому нават на абутку.
Канкрэтныя месцы пражывання можна знайсці па чорных ці карычневых скурках лічынак. У клапоў ёсць спецыфічны непрыемны пах.
Сілкуюцца клапы (нават лічынкі!) крывёю чалавека і цеплакроўных жывёл. Звычайна трацяць на гэта да 15 хвілін. Укус клапоў выклікае сверб, ствараюцца пухіры і расчосы, часам узнікае моцная алергічная рэакцыя.
Яны дрэнна пераносяць рэзкае паніжэнне або рэзкае павышэнне тэмпературы: пры тэмпературы мінус 17 градусаў яны жывуць толькі суткі, пры тэмпературы плюс 45 градусаў гінуць праз 45 хвілін.
Каб клапы не з’явіліся ў вас, трэба выконваць простыя ўмовы:
пастаянна ўтрымліваць памяшканне ў чысціні;
своечасова праводзіць рамонт: латаць шчыліны, дробныя адтуліны ў сценах, падлозе, ліштве; клеіць шпалеры; рамантаваць мяккую мэблю і г. д.);
сістэматычна аглядаць усе месцы магчымага пражывання і гнездавання клапоў;
пры пераездзе, набыцці б/у мэблі, усё аглядаць і знішчаць знойдзеных насякомых.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.07.2024 - 15:59
Якаснае медыцынскае абслугоўванне для нованароджаных (відэа)
09.07.2024 - 14:14
08.07.2024 - 09:16
Кругласутачны кол-цэнтр для дапамогі людзям з парушэннямі слыху пачаў сваю працу ў Магілёве