RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці перапрафілявана дастаткова бальніц для таго, каб забяспечыць медыцынскай дапамогай пацыентаў з COVID-19

На сённяшні дзень у Магілёўскай вобласці працуюць 62 бальнічныя арганізацыі. Агульная колькасць ложкаў у стацыянарах Магілёўскай вобласці складае 10661. У вобласці перапрафілявана для аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з COVID-19 і пнеўманіяй 2299 ложкаў, паведамляецца на афіцыйным сайце Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

У рэгіёне пацыентаў з COVID-19 шпіталізуюць у Магілёўскі абласны супрацьтуберкулёзны дыспансер, інфекцыйную бальніцу, гарадскую бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі, Магілёўскую бальніцу № 1, Бабруйскую цэнтральную бальніцу, Магілёўскую абласную клінічную бальніцу, Магілёўскую абласную дзіцячую бальніцу, Магілёўскую абласную бальніцу медрэабілітацыі (далечванне).

Перапрафіляваны аддзяленні пад лячэнне пацыентаў з COVID-19 ва ўсіх буйных цэнтральных раённых бальніцах. Гаворка ідзе аб такіх гарадах, як Бялынічы, Быхаў, Горкі, Клімавічы, Касцюковічы, Крычаў, Мсціслаў, Асіповічы, Хоцімск, Чавусы, Шклоў. У астатніх ЦРБ пацыенты праходзяць лячэнне ў пастаянна дзеючых міжраённых аддзяленнях.

Як паказвае штодзённы маніторынг, які праводзіцца ва ўстановах аховы здароўя Беларусі, на сённяшні дзень перапрафілявана дастаткова бальніц для таго, каб забяспечыць медыцынскай дапамогай пацыентаў з COVID-19.

Установы забяспечаны лекавымі сродкамі і сродкамі індывідуальнай абароны (СІА). У цяперашні час, нягледзячы на эпідэмічны ўздым ёсць магчымасць пакінуць частку аддзяленняў для аказання высокатэхналагічнай і спецыялізаванай дапамогі па іншай назалогіі. У кожнай вобласці і Мінску, у залежнасці ад развіцця эпідсітуацыі, прадугледжаны план далейшага перапрафілявання ложкавага фонду.

Працягваюцца выезды ў бальніцы па ўсіх рэгіёнах краіны спецыялістаў кафедраў інфекцыйных хвароб медуніверсітэтаў і БелМАПА для аказання практычнай і метадычнай дапамогі ўрачам на месцах.

Дарэчы, каранавірусная інфекцыя адносіцца да вострых рэспіраторных вірусных інфекцый (ВРВІ), таму неабходна своечасова звяртацца па медыцынскую дапамогу.

У аптэках РУП «Белфармацыя» прадастаўляецца паслуга рэзервавання або інтэрнэт-заказ лекавых сродкаў праз сетку інтэрнэт.

Важна: адзіным дзейсным метадам папярэджання захворвання і яго цяжкай плыні з’яўляецца вакцынацыя. Прышчапіцца можна практычна ва ўсіх паліклініках краіны, бальніцах, гандлёвых цэнтрах.

Рэд.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая