RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці плануюць нарыхтаваць 4 млн т травяных кармоў

У Магілёўскай вобласці ў гэтым годзе плануюць нарыхтаваць травяных кармоў у аб’ёме 4 млн т. Пра гэта паведамілі ў аддзеле раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама.

На сённяшні дзень у Магілёўскай вобласці травостой скошаны на плошчы амаль 40 тыс. га. Усяго па вобласці травы першага ўкосу неабходна прыбраць з плошчы 193 тыс. га.

«Нарыхтавана амаль 1,4 тыс. т сена. Паказчыкі па сенажы на сённяшні дзень – 108 тыс. т, у палімернай упакоўцы – больш за 2 тыс. т, сіласу ў рэгіёне нарыхтавана больш за 17 тыс. т», – адзначылі спецыялісты.

Да ўборкі траў першага ўкосу ў рэгіёне ў гэтым годзе прыступілі пазней, чым звычайна: халодная вясна ўнесла свае карэктывы ў планы аграрыяў. Зараз усе гаспадаркі вядуць актыўную працу па ўборцы і нарыхтоўцы кармавой базы. «Маецца больш за 2,2 тыс. тыпавых траншэй для закладкі гэтых кармоў. У вобласці працуюць тэхналагічныя групы, арганізаваны трохступеньчаты кантроль якасці кармоў. Спрыяльнае надвор’е зараз дазваляе і касіць, і закладваць кармы. Маюцца кансерванты і плёнкавыя хованкі», – растлумачылі ў аддзеле раслінаводства.

Як адзначылі спецыялісты, тэмп сельгасарганізацыі ўзялі добры і, калі надвор’е не падвядзе, завяршыць работы па нарыхтоўцы плануюць на працягу трох тыдняў. Для гэтага ў Магілёўскай вобласці ёсць усё неабходнае.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая