З 2 па 30 лістапада ў Магілёўскай вобласці праводзіцца рэспубліканская акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!». Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
«Практычна штодня ў агні незатушанай цыгарэты абрываюцца жыцці. За 10 месяцаў бягучага года ў Магілёўскай вобласці адбылося 653 пажары, загінула 75 чалавек, – падзялілася Вольга Нехарошых. – Прычым жыццё 61 чалавека абарвалася праз неасцярожнае абыходжанне з агнём. Пагаршальны фактар – алкаголь. Больш за 70% з ліку загінулых на момант пажару знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Дастукацца да кожнага і прадухіліць трагедыі – менавіта такую задачу паставілі перад сабой ратавальнікі».
Па словах суразмоўніцы, усе мерапрыемствы будуць праводзіцца з улікам эпідэміялагічнай абстаноўкі, а сама акцыя пройдзе ў 4 этапы:
1-шы: 2–6 лістапада – акцыя праводзіцца ў грамадскім транспарце, на прыпынках грамадскага транспарту, аўтавакзалах і аўтастанцыях, чыгуначных станцыях.
2-гі: 9–13 лістапада – з прафілактычнай місіяй ратавальнікі адправяцца на прамысловыя прадпрыемствы і ў арганізацыі, у пункты грамадскага харчавання і культурна-забаўляльныя цэнтры. Форма працы крэатыўная і дынамічная: удзельнікі змогуць згуляць у тэматычную інтэлектуальную QUIZ-гульню «No Smoking Quiz» або правесці «Абед без цыгарэт!» за праглядам яркіх выступленняў выратавальнікаў і работнікаў культуры.
3-ці: 16–20 лістапада – з акцыйнай місіяй выратавальнікі наведаюць ВНУ, сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы (ліцэі, каледжы), установы аховы здароўя. У праграме тэматычныя праграмы і дыскатэкі, адкрытыя дыялогі, фестывалі КВЗ, конкурсы мініяцюр і г. д.
4-ты: 23–27, 30 лістапада – фінальнае мерапрыемства пройдзе ў месцах масавага знаходжання людзей (адкрытыя пляцоўкі, гандлёва-забаўляльныя цэнтры, сельскія саветы).
Акрамя ратавальнікаў, нязменнай удзельніцай акцыі стане вавёрачка з кампаніі «Не чакай вавёрачку, тушы недакурак!».
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.07.2024 - 14:47
У Магілёўскай вобласці адноўлена энергазабеспячэнне ўсіх населеных пунктаў, якія пацярпелі ад стыхіі
19.07.2024 - 09:33
19.07.2024 - 09:27
Што рабіць, калі маёмасць пацярпела ад разгулу стыхіі? Фінансавая падтрымка ад райвыканкамаў (відэа)