RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці ў поўным разгары сяўба азімых збожжавых

Падобна на тое, што восень вырашыла праверыць паляводаў на ўменне супрацьпаставіць капрызнаму надвор’ю прафесійнае майстэрства і аператыўнасць, сталасць і ўменне, каб забяспечыць правядзенне ўсяго шлейфу восеньскіх работ у комплексе. Надвор’е надвор’ем, а спадзявацца трэба толькі на сябе. Што аграрыі ў большасці сваёй і робяць.

У поўным разгары сяўба азімых збожжавых, на 20 верасня яны былі пасеяны на 92,5 тысячы гектараў, што складае 39% прадугледжанага заданнем. Пасевы зялёнаўкоснага жыта ўжо занялі плошчу амаль 11 тысяч гектараў, гэта 46% ад плана. Вядзецца ўзворванне глебы пад сяўбу.

Працягваецца ўборка грэчкі (18% да задання) і проса (63%).

«Каралева палёў» прыбіраецца на сілас і зялёны корм. Названыя работы праведзены на 27,3 тысячы гектараў (29%), кожны з іх у сярэднім дае па 259 цэнтнераў зялёнай масы.

Не змаўкае гул тэхнікі на бульбяных плантацыях. «Другі хлеб» прыбраны на 1273 гектарах (накапана амаль 36 тысяч тон клубняў). Ураджай бульбачкі у сярэднім па вобласці складае 280 цэнтнераў з гектара.

Пачалася ўборка цукровых буракоў, яны выкапаны на 128 гектарах, гэта пакуль 1,3% пасеваў. Сярэдняя ўраджайнасць – 352 цэнтнеры з гектара. Поўным ходам ідзе ўборка гародніны. Гэтыя работы зроблены на 73% занятых пад імі плошчаў. Ураджайнасць складае 58 цэнтнераў з гектара.

Працягваецца пераварочванне стужак лёну. Падымаецца і звозіцца льнотраста, якой нарыхтавана амаль 20 тысяч тон пры сярэднім нумары 0,92. Кожны гектар дае па 31 цэнтнеру каштоўнай сыравіны. З палёў убіраецца салома, здрабняецца і запрасоўваецца.

Не зніжаюцца тэмпы нарыхтоўкі кармоў. У выніку запасы сена склалі 137 тысяч тон, сенажу –1668 тысяч тон, сіласу –542 тысячы тон. У палімернай упакоўцы нарыхтавана звыш 55 тысяч тон духмянага корму.

Усяго ж на ўчарашні дзень мелася 659 тысяч тон кармавых адзінак, што склала 17,16 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы.

Восеньскае поле і няўстойлівае надвор’е прыспешваюць сельскіх працаўнікоў. Паспяшайцеся, аграрыі!

zilmogilev.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая