RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскім заасадзе цяпер ёсць кантактны заапарк. Відэа

Падарунак напярэдадні летніх канікул усім маленькім наведвальнікам зрабіў Магілёўскі заасад. У адкрытых вальерах абжываюцца хатнія жывёлы, якіх можна пагладзіць і пакарміць.

Неабходнасць у кантактнай пляцоўцы, па словах загадчыка вучэбнай лабараторыі «Заасад» магілёўскага агралесатэхнічнага каледжа Івана Ніжнікава, была. Штогод заасад наведвае каля мільёна гасцей. Для іх убачыць жывёл практычна ў прыродных умовах пражывання – гэта ўнікальная магчымасць. У маленькіх наведвальнікаў зараз таксама ёсць любімая пляцоўка. У адкрытых вальерах –камерунскія козы, авечка, выратаваныя мясцовымі жыхарамі буслы. На тэрыторыі размешчаны дзве хаткі з трусамі. Тут жа ў асобных апартаментах абжываецца сімвал года –бычок Гаўруша. На днях пераехала ў свой вальер парася. 

У адміністрацыі вучэбнай лабараторыі звяртаюць увагу на тое, што карміць жывёл чыпсамі і ўсякага роду здобай забаронена.

ТРК «Магілёў»

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая