RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёве 16 снежня пройдзе ХVI стартап-форум Mogilev Invest Day

ХVI стартап-форум Mogilev Invest Day пройдзе ў абласным цэнтры 16 снежня. Ён будзе ўключаць: выступленні аўтараў бізнес-ідэй; бітвы стартапаў; краш-тэсты ідэй; нэтворкінг з бізнесменамі і інвестарамі, ментарамі, пра што расказала начальнік аддзела падтрымкі і развіцця малога прадпрымальніцтва УКП «Магілёўскі гарадскі цэнтр развіцця малога прадпрымальніцтва» Альбіна Самусенка.

– Мэта мерапрыемства – даць прастору па стварэнні і прасоўванні новых ідэй і карысных сувязяў. Кожны аўтар бізнес-ідэі можа прэзентаваць сваю задумку на форуме і атрымаць рэкамендацыі па ўвасабленні праектаў у жыццё, – адзначыла Альбіна Самусенка. – На сённяшні дзень прадпрымальнікі-пачаткоўцы зацікаўлены ў пошуку спецыялістаў у розных галінах, ім патрэбныя новыя думкі, свежы погляд, экспертная падтрымка, пазітыўная энергія.

Па словах арганізатараў, «Mogilev Invest Day 2022» – гэта магчымасць акунуцца ў свет бізнесу, дзе можна смела заявіць пра сябе, перспектыўную ідэю на адной з пляцовак, атрымаць бясцэнны вопыт зносін з экспертамі. Яны гатовыя дзяліцца ведамі і багатым вопытам.

Дарэчы, больш за 17 інвестараў і ментараў гатовыя правесці экспертызу і ўкласці грошы ў праекты. У аўтараў бізнес-ідэй ёсць рэальная магчымасць атрымаць інвестыцыі ад генеральнага спонсара ў эквіваленце да $100 тыс.

Форум пачнецца а 11:00. Месца правядзення: г. Магілёў, вул. Ленінская, 63 (ЗАТ «Тэхналагічны парк Магілёў»; 8 паверх, канферэнц-зала).

Арганізатары мерапрыемства: камітэт эканомікі Магілёўскага аблвыканкама, УКП «Магілёўскі гарадскі цэнтр развіцця малога прадпрымальніцтва», ГА «Інвестыцыйны клуб «ДЭКРО».

Праграма ХVI стартап-форума Mogilev Invest Day

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая